Дварэц (Ільянскі сельсавет)

(Пасля перасылкі з Дварэц, Ільянскі сельсавет)

Дварэ́ц[1] (трансліт.: Dvarec, руск.: Дворец) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.

Вёска
Дварэц
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222431
Аўтамабільны код
5
Дварэц на карце Беларусі ±
Дварэц (Ільянскі сельсавет) (Беларусь)
Дварэц (Ільянскі сельсавет)
Дварэц (Ільянскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Дварэц (Ільянскі сельсавет)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 35 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейкі, за 83 км ад Мінска.

Гісторыя правіць

У 1715 годзе згадваецца як фальварак ў складзе маёнтка Ілля ў Мінскім ваяводстве ВКЛ[2]. У 1726 годзе фальварак у маёнтку Ілья, уласнасць М. Савіцкага, потым ільянскага касцёла.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, двор і вёска, уласнасць ільянскай каталіцкай плябаніі. У 1897 годзе вёска ў Вязынскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы ў Ільянскай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства.

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Ільянскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 24 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 12 мая 1949 года створаны калгас «Чырвоны Дварэц». З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Станам на 1988 год у складзе Ільянскага саўгаса-тэхнікума.

Насельніцтва правіць

  • 1800 год — 38 жыхароў, 6 двароў.
  • 1866 год — 66 жыхароў, 6 двароў.[3]
  • 1897 год — 151 жыхар, 19 двароў.
  • 1921 год — 136 жыхароў, 21 двор[4].
  • 1931 год — 133 жыхары, 27 двароў.[5]
  • 1960 год — 166 жыхароў.
  • 1988 год — 159 жыхароў, 64 двары.
  • 2008 год — 85 жыхароў, 36 гаспадарак.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. НГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 8, с. 591
  3. http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_II/237
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 83.
  5. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58

Літаратура правіць

Спасылкі правіць