Дваякадыхальныя

надатрад рыб са шчэлепамі ды лёгкімі

Дваякадыхальныя (Dipnoi) — надатрад прэснаводных лопасцевапёрых рыб, уключае 2 сучасных атрады, 3 сямействы, 6 відаў.

Дваякадыхальныя

Рагазуб (Neoceratodus forsteri)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dipnoi Müller, 1844


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161039
EOL  49952671
FW  57668

Апісанне

правіць

Максімальная даўжыня каля 2 м, маса каля 10 кг. Цела падоўжанае, сціснутае з бакоў ці вугрападобнае.

Дыханне жабернае і лёгачнае (адсюль назва), замест плавальнага пузыра «лёгкае», што дазваляе дыхаць атмасферным паветрам. Прымітыўныя асаблівасці: целы пазванкоў адсутнічаюць, хорда захоўваецца ўсё жыццё, сэрца з артэрыяльным конусам, кішэчнік са спіральным клапанам, верхняя сківіца зрошчана з чэрапам (аўтастылія). Ёсць унутраныя ноздры (хааны), «лёгачны» кровазварот, ніжняя полая вена, перадсэрдзе часткова падзелена на правую і левую часткі.

Пашырэнне

правіць

Вядомы з сярэдняга дэвону. Жывуць у прэсных слабапраточных вадаёмах, якія перасыхаюць, Паўднёвай Амерыкі (амерыканскі лускаўнік, або лепідасірэн), трапічнай Афрыкі (віды пратоптараў) і Паўночна-Усходняй Аўстраліі (рагазуб).

Асаблівасці біялогіі

правіць

У засуху лепідасірэн і пратоптары ўпадаюць у спячку. Нерастуюць у перыяд дажджоў.

Кормяцца беспазваночнымі, рыбамі, земнаводнымі.

Літаратура

правіць