Джавана II

каралева неапалітанская (1414-1435)

Джавана II (Іаана II) Неапалітанская (італ.: Giovanna II di Napoli; 25 чэрвеня 1373, Задар — 2 лютага 1435, Неапаль) — каралева Неапаля ў 1414—1435 гадах, дачка Карла III з лініі Дураца Анжу-Сіцылійскай дынастыі, атрымала ў спадчыну прастол пасля свайго брата Уладзіслава ва ўзросце 41 года.

Джавана II
італ.: Giovanna II
Сцяг каралева Неапаля
1414 — 1435
Каранацыя 28 кастрычніка 1418
Папярэднік Уладзіслаў Дураца
Пераемнік Альфонса I Вялікадушны
Нараджэнне 25 чэрвеня 1373
Смерць 2 лютага 1435 (61 год)
Месца пахавання
Род Анжу-Сіцылійскі дом[d]
Бацька Карл III, кароль Неапаля
Маці Маргарыта дзі Дураца[d]
Муж Вільгельм[1] і James II, Count of La Marche[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ажанілася з графам Жакам II дэ Бурбон, які неўзабаве яе пакінуў і вярнуўся на радзіму. Людовік III Анжуйскі, герцаг Анжуйскі паспрабаваў, абапіраючыся на завяшчанне Джаваны I (якім Неапалітанскае каралеўства падавалася яго дзеду, Людовіку I), захапіць Неапаль, у выніку чаго Джаана заклікала Альфонса V Арагонскага, усынавіла яго і абвясціла сваім спадчыннікам у 1421 годзе.

Альфонс V прыступіў да аднаўлення парадку ў аслабленнай дзяржаве; але пасадзіў пад варту палюбоўніка каралевы, Карачыёлі, Джаана з помсты прызнала ў 1423 годзе спадчыннікам Людовіка III Анжуйскага і з яго дапамогай утрымала кіраванне. Пасля смерці Людовіка яна прызначыла спадчыннікам яго брата Рэнэ.

З Джаанай загас каралеўскі неапалітанскі дом, заснаваны Карлам I Анжуйскім.

Зноскі

  1. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

правіць
  • A. von Platen: Storia del reame di Napoli dal 1414 al 1423. 1864.
  • C. Cipolla: Storia della signoria Italiana: 1881, mit den Originalquellen
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).