Джасцін Трудо
Джа́сці́н П’ер Джэймс Трудо́[7] (англ.: Justin Pierre James Trudeau; 25 снежня 1971, Атава) — канадскі палітык, лідар Ліберальнай партыі Канады з 14 красавіка 2013. Старэйшы сын былога прэм’ер-міністра П’ера Эліята Трудо. Узначаленая Трудо Ліберальная партыя Канады атрымала перамогу на парламенцкіх выбарах 2015 года, такім чынам ён стаў другім самым маладым прэм’ер-міністрам у гісторыі Канады (пасля Джо Кларка).
Джасцін П'ер Джэймс Трудо англ.: Justin Pierre James Trudeau | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
з 20 кастрычніка 2015 | ||
Папярэднік | Стывен Харпер | |
Партыя | ||
Адукацыя | ||
Дзейнасць | палітык, настаўнік, акцёр | |
Веравызнанне | каталіцтва | |
Нараджэнне | 25 снежня 1971[3][4][…] (49 гадоў) | |
Бацька | П’ер Эліёт Трудо | |
Маці | Маргарэт Трудо[d] | |
Жонка | Сафі Грэгуар[d] | |
Дзеці | 3 | |
Сайт | justin.ca | |
Аўтограф | ![]() | |
Узнагароды | ||
БіяграфіяПравіць
Пасля заканчэння сярэдняй школы ў каледжы Жан-дэ-Брэбеф атрымаў ступень бакалаўра ў вобласці англійскай літаратуры ва ўніверсітэце Універсітэце Мак-Гіла і бакалаўра педагогікі ў Універсітэце Брытанскай Калумбіі.
Вёў сацыяльныя даследаванні і выкладаў французскую мову і матэматыку ў Акадэміі Вест Пойнт Грэй і сярэдняй школе імя У. Чэрчыля ў Ванкуверы. З 2002 года на працягу двух гадоў вывучаў інжынерную справу ў Політэхнічнай школе Манрэаля. У 2004 годзе працаваў на радыёстанцыі CKAC. У 2005—2006 гадах вучыўся ў магістратуры Універсітэта Мак-Гіла па спецыяльнасці «геаграфія навакольнага асяроддзя» (Environmental Geography).
Стаў шырока вядомы пасля прамовы на пахаваннях свайго бацькі ў 2000 годзе. У Ліберальнай партыі практычна заўсёды падтрымліваў альтэрнатыўных вышэйшаму кіраўніцтву палітыкаў.
Член Палаты абшчын з 2007 года ад акругі ў Квебеку. Перамог у тым жа акрузе на выбарах 2011 года, нягледзячы на разгромнае паражэнне Ліберальнай партыі, якая страціла больш за палову месцаў у парламенце.
14 красавіка 2013 года быў выбраны лідарам Ліберальнай партыі Канады, атрымаўшы на ўнутрапартыйных выбарах звыш 80 % галасоў зарэгістраваных членаў і прыхільнікаў партыі[8].
Асабістае жыццёПравіць
Бацькі развяліся, калі яму было 6 гадоў. Браты — Аляксандр (нар. 25.12.1973, журналіст і рэжысёр-дакументаліст) і Мішэль (2.10.1975 — 13.11.1998, студэнт, пры катанні на лыжах загінуў у выніку сходу лавіны, цела так і не было знойдзена).
З 28 мая 2005 года у шлюбе з былой тэлевядучай і фотамадэллю Сафі Грэгуар, мае траіх дзяцей:
ЗноскіПравіць
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 http://www.thecanadianencyclopedia.ca/en/article/justin-trudeau/ — The Canadian Encyclopedia. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 http://abonnes.lemonde.fr/ameriques/article/2018/04/22/justin-trudeau-je-suis-feministe-et-fier-de-l-etre_5288876_3222.html
- ↑ Azzi S. L'Encyclopédie canadienne, The Canadian Encyclopedia — 2013. Праверана 26 сакавіка 2019.
- ↑ Justin Trudeau // Library of Parliament (Canada) Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Justin Trudeau // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.thecanadianencyclopedia.ca/en/article/justin-trudeau/ — The Canadian Encyclopedia. Праверана 20 кастрычніка 2015.
- ↑ Імя вымаўляецца як «Джасцін» на англійскі манер, а не на французскі — «Жустэн». Тыя, хто размаўляе па-французску пры гэтым ставяць націск, як звычайна, на апошні склад у імі
- ↑ Жустэн (Джасцін) Трудо стаў новым лідарам лібералаў Канады
- ↑ Justin and Sophie Trudeau Welcome Daughter Ella-Grace
- ↑ Justin Trudeau welcomes baby son, Hadrian