Джон Эдвард Бэнкс (англ.: John Edward Banks, нар. 1945) — брытанскі вайсковец, наёмнік, заснавальнік прыватных ваенных кампаній і вярбоўшчык наймітаў.

Джон Бэнкс
Дата нараджэння 1945
Прыналежнасць  Вялікабрытанія
Род войскаў паветрана-дэсантныя войскі, спецпрызн, найміты
Бітвы/войны ваенныя канфлікты ў Малайзіі, Емене, Амане, Біяфры, Паўднёвым В’етнаме, Іраку, Анголе і Радэзіі

Раннія гады і служба ў арміі правіць

Нарадзіўся ў сям’і афіцэра медыцынскай службы паветрана-дэсантных войск[1][2]. Дзяцінства прайшло ў Кемберлі, непадалёк ад Каралеўскай ваеннай акадэміі, а таксама ў Егіпце і на Кіпры, дзе наведваў школы для дзяцей вайскоўцаў. У 1962 годзе, па дасягненні 17 гадоў, паступіў на ваенную службу[3]. Пасля праходжання пачатковай падрыхтоўкі ён быў прыняты ў роту «D» элітнага падраздзялення «Следапыт» 2-га батальёна Парашутнага палка[4]. Праз чатыры гады пераведзены ў асаблівую патрульную роту, спецыяльна трэніруемую для пранікнення ў глыбокі тыл праціўніка[5]. У гэты час Бэнкс прыняў удзел у баявых дзеяннях у Малайзіі, Емене і Амане. З-за атрыманых раненняў не мог працягваць актыўную службу ў спецпадраздзяленні і быў пераведзены на пасаду інструктара па рукапашным баі ў ваенную школу парашутнага палка.

Сакрэтныя аперацыі і наёмніцтва правіць

У 1969 годзе быў звольнены з войска за правіну[6]. Паводле сцвярджэнняў самога Бэнкса, пасля гэтага ён быў прыняты на службу ў сілы спецыяльнага прызначэння ЗША, але неўзабаве звольнены праз тое, што ягоны брат Роджэр пастаўляў зброю партызанам НФВПВ. У 1970 годзе Бэнкс знаёміцца з Дэвідам Стырлінгам, заснавальнікам Асаблівай паветранай службы і прыватнай ваеннай кампаніі «Watchguard International Ltd». Былы вайсковец становіцца супрацоўнікам гэтай фірмы[7]. Стырлінг наняў яго для ўдзелу ў спецаперацыі «Хілтан»[8], якая планавалася як напад на турму ў Трыпалі для вызвалення палітычных праціўнікаў лівійскага лідара Муамара Кадафі з наступным узняццем бунту[9]. Але пад ціскам брытанскіх і амерыканскіх дыпламатаў аперацыя была адменена[10]. Аднак пры гэтым Джон Бэнкс паспеў паваяваць у Біяфры, Паўднёвым В’етнаме і Іраку ў якасці найміта[11].

Прыватныя ваенныя кампаніі правіць

У 1975 годзе заснаваў прыватную ваенную кампанію «Security Advisory Services»[12][13]. Бэнкс займаўся вярбоўкай наймітаў для ўдзелу ў вайне ў Паўднёвай Радэзіі[14] і грамадзянскай вайне ў Анголе[15]. Некаторыя з завербаваных ваявалі на баку ФНЛА і былі асуджаны на знакамітым Луандыйскім працэсе[16].

Потым Бэнкс сышоў з Security Advisory Services, але працягнуў працаваць на ФНЛА[17]. Пасля ён заснаваў новую кампанію пад назвай АКРА (анты-камуністычная рэвалюцыйная арганізацыя)[18], каб адправіць наймітаў на Ямайку для барацьбы супраць кубінскай арміі[19].

У 1977 годзе, на судовым працэсе па справе аб пастаўках зброі для ІРА, даў паказанні, якія выявілі цесныя сувязі яго кампаній з былымі вайскоўцамі асаблівай паветранай службы[20], а таксама з супрацоўнікамі службы Кіні Міні[21].

Турэмнае зняволенне правіць

У 1980 годзе Джон Бэнкс быў асуджаны за вымагальніцтва 250 тысяч долараў ЗША ля пасольства Нікарагуа ў Лондане ў абмен на інфармацыю аб замаху на былога прэзідэнта Самосу[22][23]. У ходзе разбору ў Цэнтральным крымінальным судзе Лондана найміт заявіў, што ўваходзіў у групу брытанскіх і амерыканскіх наёмнікаў, якіх спрабаваў наняць агент ЦРУ для забойства Самосы па загадзе прэзідэнта ЗША Картэра[24]. Але ваенныя авантурысты не захацелі выканаць гэтае заданне і вырашылі распаўсюдзіць інфармацыю пра магчымы замах[25]. Пры гэтым Джон Бэнкс адпрэчваў абвінавачванні ў вымагальніцтве грошай[26]. Пасля ўцёкаў з турмы ён быў злоўлены і зноў пасаджаны ў зняволенне ў канцы 1981 года. Па здагадцы шатландскага анархіста Сцюарта Крысці, ужо ў 1982 годзе Джон Бэнкс быў на волі і працаваў на Муамара Кадафі ў якасці саветніка па бяспецы[27].

Пазнейшыя гады правіць

У пачатку 1990-х гадоў Джон Бэнкс прымаў удзел у аперацыі па злове гандляра гераінам, якая праводзілася афіцэрамі Упраўлення па мытных і акцызных зборах[28]. Былы вайсковец служыў у спецыяльным аддзеле Службы сталічнай паліцыі, пераўтвораным пасля ў аддзел па барацьбе з тэрарызмам SO15, а таксама ў спецыяльным падраздзяленні «Scorpions» Дзяржаўнага ўпраўлення па судовых расследаваннях ПАР, якое фактычна з’яўлялася падраздзяленнем разведкі[29]. У інтэрв’ю 2014 года Бэнкс заявіў, што амерыканскія спецслужбы планавалі зладзіць выбух на Чэмпіянаце свету па футболе 2010[29].

Заўвагі правіць

  1. Aspinall1, John Banks was born in Aldershot England in 1945, his father having been an officer in the Army Medical Corps attached to the Airborne Forces.
  2. Weinraub1 1976, John Banks, a 30‐year‐old former paratrooper....
  3. Aspinall1, In 1962 at the age of 17 years he enlisted in the Army at Maida Barracks.
  4. Aspinall1, On completion of his initial training he was posted to 'D' Company the elite “Pathfinder” unit of the Second Battalion of the Parachute Regiment..
  5. Aspinall1, A unit specialising in the deep penetration of enemy held territory by small ruthless patrols.
  6. Campbell 1978, p. 10, Banks, now notorious as the Angola recruiter, was dishonourably discharged from the Parachute Regiment....
  7. Campbell 1978, p. 10, Among Watchguard's employees were, at one time or another, John Banks....
  8. Campbell 1978, p. 10, ...and claims to have been hired by Stirling for the 'Hilton Assignment'....
  9. Campbell 1978, p. 9, They planned a sudden raid on the Tripoli prison, freeing 150 of Gaddafi's political prisoners, and sparking off an uprising.
  10. Campbell 1978, p. 9, Under heavy British and American diplomatic pressure, the operation was abandoned.
  11. Weinraub1 1976, ...said that he had fought as a paid soldier in Biafra as well as with the Australians in South Vietnam, and the Kurds in Iraq.
  12. Campbell 1978, p. 11, ...John Banks set up his Security Advisory Services (SAS!) recruiting organisation above a laundrette....
  13. Bloch 1983, p. 194, Using a firm named Security Advisory Services as a front, he recruited a total of 120 mercenaries..
  14. Weinraub2 1976, Mr. Banks, who last year tried to recruit white mercenaries to help black Rhodesian nationalist guerrillas....
  15. Weinraub2 1976, ...described himself as “military adviser” to the National Front for the Liberation of Angola....
  16. BBC, In Britain the man who recruited the British mercenaries, John Banks, said: "I don't feel sorry for them. They are soldiers, they knew what they were doing. I would do it again".
  17. Hills 1976, From his flat above an incurance office in the Surrey town of Camberley John Edward Banks is recruiting 1000 men to fight for his self-styled Anti-Communist Revolutionary Organization.
  18. Hills 1976, ...a ragtag battalion of mercenaries to fight Cubans and communists in the hills of Jamaica.
  19. Campbell 1978, p. 11, ...three of five key alleged KMS associates feature prominently in Banks' eight year tale of mercenary work.
  20. Nicholson-Lord 1980, John Banks, accused of demanding money with menaces from the Nicaraguan embassy for information on the alleged plot.
  21. Nicholson-Lord 1980, The prosecution has alleged he attempted to blackmail the Nicaraguan embassy by demanding $250,000 in return for information.
  22. Nicholson-Lord 1980, A contract to assassinate former President Somoza of Nicaragua was taken out by the Central Intelligence Agency on the orders of President Carter and his security advisers, it was alleged at the Central Criminal Court yesterday.
  23. Nicholson-Lord 1980, I was chosen to blow the operation.
  24. Nicholson-Lord 1980, Mr.Banks, aged 35, of Camberley, Surrey, has denied three charges of demanding money with menaces.
  25. Christie 1982, p. 12, Banks is now rumored to be working as a "security advisor" to Colonel Ghadaffi in Libya along with "ex" CIA operatives Frank Terpil and Ed Wilson.
  26. Connett 1993.
  27. а б Stone 2014.

Літаратура правіць

  • Aspinall, Terry. Brief Biography. John Banks. (англ.). Праверана 25 ліпеня 2022.
  • 1976: Death sentence for mercenaries. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2018. Праверана 11 ліпеня 2022.
  • Aspinall, Terry. Mercenary back behind bars (англ.). Праверана 16 ліпеня 2022.
  • Stone, Sean. Shadow Government Intelligence Secrets & 9/11 Truth with John Banks (англ.). YouTube. TheLipTV (26 снежня 2014). Праверана October 23, 2022.
  • Bernard Weinraub. Briton Recruting for Angola Group (англ.) // New York Times : газета. — 1976. — 3 February. — P. 7.
  • Duncan Campbell. Soldiers of Fortune SW5 (англ.) // Time Out : журнал. — 1978. — 22 July (no. 433). — P. 7-11.
  • Johnathan Bloch, Patrick Fitzgerald. British Intelligence and Covert Action (англ.). — London: Junction Books Ltd., 1983. — ISBN 0-86245-113-2.
  • Bernard Weinraub. Elusive Group in Britain Is Recruiting for Angola (англ.) // New York Times : газета. — 1976. — 31 January. — P. 1.
  • Ben Hills. Master of 'the yobs of war' (англ.) // The Age : газета. — Melbourne, 1976. — 13 July. — P. 9.
  • John Banks. The Wages of War: the Life of a Modern Mercenary (англ.). — London: Cooper, 1978. — ISBN 0850522358.
  • David Nicholson-Lord. Court told of 'CIA plot' to kill Somoza (англ.) // The Times : газета. — 1980. — 20 November.
  • Stuart Christie. The Golden Road to Samarkand (A speculative look at the culture, history and political role of the Special Air Service Regiment as a warrior elite and potential "parallel enforcement body" within the British sphere of influence) (англ.) // Anarchist Review : журнал. — Sanday, Orkney: Cienfuegos Press, 1982. — No. 6.
  • David Connett. Man cleared in Customs heroin 'sting': Operation to arrest businessman for drug smuggling relied on mercenary as paid informer (англ.) // Independent : газета. — 1993. — 5 April.

Спасылкі правіць