Джон Кернкрас (англ.: John Cairncross; 25 ліпеня 19138 кастрычніка 1995) — афіцэр брытанскай разведкі ў час Другой сусветнай вайны, які працаваў таксама на савецкую разведку[4]. Да 1990 лічыўся імаверным пятым членам «Кембрыджскай пяцёркі», пакуль яго не выкрыў савецкі перабежчык Алег Гардзіеўскі.

Джон Кернкрас
англ.: John Cairncross
Род дзейнасці пісьменнік, разведчык, двайны агент, перакладчык, выкладчык універсітэта, літаратурны крытык
Дата нараджэння 25 ліпеня 1913(1913-07-25)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 кастрычніка 1995(1995-10-08)[1][2] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у

Скончыўшы Кембрыджскі ўніверсітэт, Кернкрас прыйшоў на працу ў Форын Офіс. У 1937 годзе ён уступіў у Камуністычную партыю Вялікабрытаніі. У 1942 годзе паступіў у MІ-6, дзе меў доступ да шыфравальнай тэхнікі. Працуючы ў сакрэтным разведцэнтры Блэчлі-парк, ён здабываў інфармацыю, якую перадаваў у СССР.

Алег Гардзіеўскі: «шатландзец Джон Кернкрас быў у контрразведцы і меў шмат матэрыялаў-перахопаў нямецкіх паведамленняў. І хоць англічане самі перадавалі ваенную інфармацыю Савецкаму Саюзу, але частку, якую яны не хацелі перадаваць, перадавалі сакрэтна Кернкрас і залучаны ім агент у аддзеле перахопу Леа Лонг»[5].

Паводле думкі[6] брытанскай разведкі, менавіта дадзеныя, перададзеныя Кернкрасам пра амерыканскія і брытанскія даследаванні ў вобласці ядзернага ўзбраення, ляглі ў аснову савецкай ядзернай праграмы.

Пасля таго як у 1951 годзе контрразведка MI5 прадставіла доказы, Кернкрас прызнаўся, што працаваў на СССР. Тым не менш, ён не быў пакараны ў крымінальным парадку, што пазней прывяло да вінавачання ўрада ў тым, што яно хавала сваю ролю таемнага суўдзельніка. Асоба пятага чалавека з «кембрыджскай пяцёркі» заставалася недаказанай да 1990 года, калі перабежчык з КДБ Алег Гардзіеўскі паказаў на Кернкраса.

Пасля сваіх прызнанняў Кернкрас пераехаў у Рым, дзе працаваў у Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН аж да сваёй адстаўкі. Потым ён з'ехаў на поўдзень Францыі, дзе памёр у 1995 годзе.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. Джон Кернкросс. Служба внешней разведки Российской Федерации. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2012. Праверана 2010-8-8.
  5. Штирлиц(недаступная спасылка)
  6. The Cambridge spy ring // Бі-бі-сі. — BBC News, 13 сентября 1999.