Джон Крыстафер Уэлс

Джон Крыстафер Уэлс (англ.: John Christofer Wells. John C. Wells; 11 сакавіка 1939, Бутл, Ланкашыр, Англія) — брытанскі лігвіст, фанетыст, выкладчык эсперанта. Ганаровы доктар Універсітэтскага каледжа Лондана.

Джон Крыстафер Уэлс
Дата нараджэння 11 сакавіка 1939(1939-03-11)[1] (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец, эсперантыст, эсперантолаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фанетыка[3] і эсперанта[3]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Joseph Desmond O'Connor[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Яго маці была англічанкай, а бацька паходзіў з Паўднёвай Афрыкі. У Джона Уэлса было двое малодшых братоў. Ва ўзросце 16 гадоў Уэлс вывучыў эсперанта.

Паступіў у Трыніці-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта, у 1960 годзе атрымаў там ступень бакалаўра, а ў 1964 — магістра. Таксама вучыўся ва Ўніверсітэтскім каледжы Лондана, дзе ў 1962 годзе атрымаў ступень магістра, а ў 1971 — доктарскую ступень[4].

Яго найбольш вядомыя публікацыі Accents of English, The Sounds of the IPA, Lingvistikaj Aspektoj de Esperanto, і слоўнік вымаўленняў Longman Pronunciation Dictionary. Ён з'яўляецца аўтарам англійска-эсперантскага слоўніка і вынаходнікам фанетычнага алфавіта ASCII X-SAMPA.

Прэзідэнт Сусветнай эсперанта-асацыяцыі (1985—1995), Міжнароднай фанетычнай асацыяцыі (2003—2007). Да 2006 года працаваў ва Ўніверсітэтскім каледжы Лондана.

Зноскі

  1. John C. Wells // MAK
  2. https://www.phon.ucl.ac.uk/home/wells/cv.htm Праверана 1 жніўня 2023.
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. J C Wells - personal history Архівавана 5 снежня 2008.

Спасылкі правіць