Джон Уэслі Паўэл
Джон Уэслі Паўэл (англ.: John Wesley Powell; 24 сакавіка 1834 — 23 верасня 1902) — амерыканскі географ, геолаг і этнолаг, даследчык ракі Каларада і Вялікага каньёна.
Джон Уэслі Паўэл | |
---|---|
John Wesley Powell | |
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1834[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 1902[1][3] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Emma Dean Powell[d][4] |
Дзеці | Mary Dean Powell[d] |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, мовазнавец, ваенны, геолаг, батанік, географ, пісьменнік |
Навуковая сфера | прыродазнаўчыя навукі |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | даследчык ракі Каларада і Вялікага каньёна |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў горадзе Маўнт-Морыс, штат Нью-Ёрк у сям’і англійскага эмігранта. Юнацкія гады правёў у Ілінойсе, дзе атрымаў класічную адукацыю. З дзяцінства цікавіўся геаграфіяй і батанікай, вандраваў на лодцы па рэках Ілінойс, Агая, Місісіпі.
У 1861 г. паступіў на службу саюзнай арміі ў якасці афіцэра артылерыі. Быў паранены, пазбаўлены правай рукі ніжэй за локаць, але вярнуўся ў армію і скончыў грамадзянскую вайну ў званні маёра. У 1865 г. заняў пасаду прафесара геалогіі ў каледжы Ілінойс, курыраваў мясцовы музей.
У 1867—1869 гг. і 1871—1872 гг. арганізоўваў і ўзначальваў навуковыя экспедыцыі ў раён Скалістых гор, даследаваў і апісаў раку Каларада і Вялікі Каньён.
У 1880—1894 гг. узначальваў Геалагічную службу ЗША. Пад уплывам Л. Г. Моргана зацікавіўся навуковымі даследаваннямі жыцця індзейцаў, стаў першым дырэктарам Бюро амерыканскай этналогіі Смітсанаўскага інстытута. Увёў у навуковы зварот тэрмін «акультурацыя» як псіхалагічныя змены пад уздзеяннем вонкавага культурнага ўплыву.
Пасля смерці пахаваны на Арлінгтонскіх Нацыянальных могілках.
Памяць правіць
У гонар Джона Уэслі Паўэла названы мінерал паўэліт, шэраг навуковых і навучальных устаноў у штатах Вірджынія, Каларада і Арызона, вадасховішча на рацэ Каларада, пік у Скалістых гарах.
Зноскі
- ↑ а б John Wesley Powell // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ John Wesley Powell // MAK
- ↑ а б в https://archive.org/details/twentiethcentury08john/page/n403/mode/1up
- ↑ https://www.usgs.gov/media/images/harriet-emma-dean-powell
- ↑ NNDB — 2002.