Джошуа Рэйналдс

(Пасля перасылкі з Джошуа Рэйнальдс)

Джошуа Рэ́йналдс, Рэйнальдс (англ.: Joshua Reynolds; 16 ліпеня 1723, Плімптан, Вялікабрытанія — 23 лютага 1792) — англійскі жывапісец, тэарэтык мастацтва. Адзін з лідараў англійскага партрэта XVIII ст. Арганізатар Брытанскай акадэміі мастацтваў.

Сэр Джошуа Рэйнальдс
англ.: Joshua Reynolds
Фатаграфія
Сэр Джошуа Рэйнальдс. Аўтапартрэт (1776)
Дата нараджэння 16 ліпеня 1723(1723-07-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 1792(1792-02-23)[1][2][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Samuel Reynolds[d][5]
Маці Theophila Potter[d][6][5]
Род дзейнасці мастак, пісьменнік, калекцыянер мастацтва, дзеяч выяўленчага мастацтва
Жанр партрэт[3][4], алегорыя[d][4], бытавы жанр[4], гістарычны жывапіс[4], міфалагічны жывапіс[d][4], аўтапартрэт[4] і Christian art[d][4]
Вучоба
Мастацкі кірунак неакласіцызм[8]
Уплыў Томас Хадсан
Уплыў на Уільям Цёрнер[d]
Член у
Узнагароды
рыцар-бакалаўр

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

У 1740—1743 гг. вучыўся ў Лондане ў Т. Хадсана. Вывучаў творы Рэмбранта, Рубенса, венецыянскі жывапіс XVI ст. Працаваў у Дэваншыры і Лондане. З 1748 года галоўны мастак караля. У 1749—1752 гг. вандраваў па Еўропе.

Дзейнасць сэра Д. Рэйналдса адыграла важную ролю ў культурным жыцці Англіі. Ён быў першым прэзідэнтам Брытанскай акадэміі мастацтваў і заставаўся на гэтай пасадзе да канца сваіх дзён. Прамовы, з якімі мастак выступаў раз у два гады на ўрачыстых пасяджэннях у акадэміі, ператвараліся ў сапраўдныя трактаты-маніфесты, дзе паслядоўна разглядаліся пытанні эстэтыкі, тэорыі мастацтва, майстэрства. У доме Д. Рэйналдса бывалі буйныя палітычныя дзеячы, пісьменнікі, акцёры, вучоныя, военачальнікі. Таму героямі большасці яго твораў станавіліся прадстаўнікі вышэйшых колаў тагачаснага грамадства.

Творчасць

правіць
 
«Сара Сіданс як муза трагедыі» (1784)

Д. Рэйналдс пераасэнсаваў традыцыі барока[9]. Ён будаваў складаныя кампазіцыі, часта звяртаўся да сюжэтнай завязкі, уводзіў у выявы багатае акружэнне, шматлікія дэталі[10].

Самы плённы перыяд дзейнасці Д. Рэйналдса пачаўся з 1760-ых г. У той час ён напісаў партрэты пісьменніка Стэрнг (1760), герцагіні Гамільтон-Арджыл (1760), Нэлі о'Брайн (1762), «Гарыка паміж музамі трагедыі і камедыі» (1760—1761), лорда Хітфілда (1787). Але найбольш значным творам з'яўляецца партрэт славутай англійскай актрысы — «Сара Сіданс як муза трагедыі» (1784). Яго пабудова вызначаецца тонкім кампазіцыйным разлікам, заснаваным на кантрасце цёмнага фону і выхапленай з цемры, ярка асветленай постаці актрысы. Сара Сіданс паказана ў адной з роляў, у акружэнні алегарычных фігур Злачынства і Пакарання. Спалучэнне ўмоўнага і рэальнага стварае той адзіна магчымы настрой, які дазваляе зразумець, што гэта партрэт драматычнай актрысы.[10]

У 1770—1780-ых г. Д. Рэйналдс звяртаўся да сюжэтных кампазіцый — гістарычных і міфалагічных сцэн. Так, па заказу Кацярыны II ён напісаў у 1788 годзе палатно «Немаўля Геракл, які ўдушае змей», што павінна было сімвалізаваць магутнасць Расійскай імперыі. Падобны заказ быў атрыманы і ад князя Р. Пацёмкіна. Але ў дадзеным выпадку быў абраны гістарычны сюжэт, дзе расказана, як палкаводзец Сцыпіён Афрыканскі вярнуў дачку пераможанага ім цара яе жаніху.

У гэты ж час мастак стварыў карціну «Венера і Амур» (1788). Сваіх персанажаў мастак пісаў з канкрэтных людзей. Напрыклад, у паказанай побач з калыскай і немаўлём Гераклам жанчыне ўгадваюцца рысы Сары Сіданс, а ў Венеры — вядомай прыгажуні натуршчыцы Эмы Лаён.

У тэарэтычных работах выказаў нарматыўна-класіцыстычныя погляды на прыроду мастацтва[9].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII—XVIII стагоддзі / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0899-9
  • Шунейка Я. Рэйналдс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 564—565. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  • Farrington, «Memoires of the life of Sir Joshua Reynolds» (Лондан, 1809);
  • Leslie and Taylor, «Life and times of Reynolds» (2 т., Л., 1864—1865).
  • Collins, «Sir Joshua Reynolds as portrait-painter» (Л., 1873).
  • Chesneau, «Joshua Reynolds» (П., 1887).
  • Cl. Phillips, «Sir Joshua Reynolds» (Л., 1893).

Спасылкі

правіць