Джо Пешы
Джозеф Фрэнк «Джо» Пешы (англ.: Joseph Frank "Joe" Pesci; нар.9 лютага 1943, Ньюарк, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі акцёр, комік і спявак. Найбольшую вядомасць атрымаў дзякуючы шматгадоваму супрацоўніцтву з Марцінам Скарсэзэ ў фільмах «Шалёны бык» (1980), «Слаўныя хлопцы» (1990), «Казіно» (1995) і «Ірландзец» (2019).
Джо Пешы | |
---|---|
![]() | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Joseph Frank Pesci |
Род дзейнасці | комік, музыкант, характарны акцёр, спявак, кінаакцёр, акцёр, тэлеакцёр |
Дата нараджэння | 9 лютага 1943[1][2] (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | рыма-каталік[d][3] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Роля Томі Дэвіта ў «Слаўных хлопцах» прынесла Пешы прэмію «Оскар» у катэгорыі «Лепшы акцёр другога плана»; за ролю ў «Шалёным быку» быў адзначаны прэміяй BAFTA як лепшы навічок.
Сярод іншых яркіх работ акцёра — калядныя камедыі «Адзін дома» і «Адзін дома 2: Згублены ў Нью-Ёрку», крымінальная драма «Аднойчы ў Амерыцы», аскараносная кінакамедыя «Мой стрыечны брат Віні» і серыя фільмаў «Смяротная зброя». Пешы таксама з’яўляецца правобразам персанажа Полі з кампутарнай гульні Mafia: The City of Lost Heaven, якая атрымала шырокую папулярнасць і «культавы» статус.
Зноскі
- ↑ Joe Pesci // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Joe Pesci // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://hollowverse.com/joe-pesci/