Джуліян Асанж
Джуліян Пол Асанж (англ.: Julian Paul Assange; [əˈsɑːnʒ]; нар 3 ліпеня 1971, Таўнсвіл, Аўстралія) — інтэрнэт-журналіст, заснавальнік WikiLeaks.
Джуліян Асанж | |
---|---|
Julian Assange | |
![]() | |
Джуліян Асанж у Нарвегіі ў 2010 г. | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Julian Paul Hawkins |
Род дзейнасці | журналіст |
Дата нараджэння | 3 ліпеня 1971 (49 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() |
Бацька | John Shipton[d] |
Маці | Клер (Крысцін) |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Amnesty International UK Media Awards 2009, Sam Adams Award 2010 |
Аўтограф |
![]() |
Сайт | WikiLeaks.ch |
![]() |
Стаў вядомы дзякуючы неаднаразовым публікацыям на сайце WikiLeaks службовых дакументаў, галоўным чынам амерыканскіх, не прызначаных для шырокай публікі. У прыватнасці, улетку 2010 года ён рассакрэціў дзясяткі тысяч дакументаў, якія тычацца ваеннай аперацыі ЗША ў Афганістане. Пасля гэтага на сайце WikiLeaks была размешчана канфідэнцыйная перапіска амерыканскіх дыпламатаў, што выклікала найбуйнейшы міжнародны скандал.
Пазней улады Швецыі абвінавацілі Асанжа у сексуальных злачынствах. Сам ён мяркуе, што яго крымінальны пераслед мае палітычныя матывы. Афіцыйна справа ў адносінах Асанжа з публікацыямі сакрэтных матэрыялаў не звязаная. 7 снежня 2010 ён быў арыштаваны паліцыяй Вялікабрытаніі[4].
14 снежня 2010 Асанж быў вызвалены з-пад арышту пад час суду пад заклад у памеры 150 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Наўзамен Джуліян ўзяў на сябе абавязак здаць пашпарт, выконваць каменданцкую гадзіну, а таксама насіць датчык, які адсочвае яго месцазнаходжанне.[5].
У чэрвені 2012 Вярхоўны суд Вялікбрытаніі адхіліў хадатайніцтва абароны Джуліяна Асанжа пра паўторны разгляд апеляцыі на рашэнне гэтага суду выдаць заснавальніка WikiLeaks Швецыі. Каб пазбегнуць выдачы ў Швецыю, дзе яго вінавацяць у сексуальных злачынствах, Асанж 19 чэрвеня з’явіўся ў пасольства Эквадора ў Лондане і падаў прашэнне аб палітычным прытулку[6]. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў гэтай лацінаамерыканскай краіны Рыкарда Паціна. Сам Асанж хаваўся на тэрыторыі пасольства Эквадора ў Лондане[7].
Выдачы яго дабіваліся ЗША. 11 красавіка 2019 года Эквадор пазбавіў Джуліяна Асанжа прытулку, і ён быў затрыманы паліцыяй. Падставай для затрымання, паведаміла паліцыя Лондана, стала парушэнне Асанжам рэжыму вызвалення пад заклад у 2012 годзе[8].
Зноскі
- ↑ http://www.smh.com.au/technology/technology-news/assange-wanted-by-us-for-espionage-offences-20101208-18ouj.html
- ↑ https://www.forbes.com/sites/andygreenberg/2012/09/14/an-excerpt-from-this-machine-kills-secrets-the-education-of-julian-assange/#5cc13b20b585 Праверана 11 красавіка 2019.
- ↑ https://www.meaa.org/news/new-assange-charges-pose-a-threat-to-press-freedom/ Праверана 15 сакавіка 2020.
- ↑ Джуліян Асанж арыштаваны WKNews
- ↑ Джуліян Асанж вызвалены пад заклад WKNews
- ↑ Асанжа арыштуюць, як толькі ён выйдзе з пасольства Радыё Свабода 20.06.2012
- ↑ Асанж просіць палітычнага прытулку ў Эквадоры Радыё Свабода 20.06.2012
- ↑ /nashaniva.by
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джуліян Асанж
- [1] — «Underground», на англійскім.