Джыбуційскі франк
Джыбуці́йскі франк (па-арабску: فرنك, код ISO 4217: DJF) – афіцыйная валюта Джыбуці. Гістарычна дзеліцца на 100 сантымаў, але яны не ўжываюцца.
Пачынаючы з 1884 года, калі Джыбуці стала французскім пратэктаратам, на гэтай тэрыторыі, паралельна з Індыйскай Рупіяй пачаў абарачацца Французскі франк.
З 1908 года быў уведзены франк, які друкаваўся Індакітаі, па фіксаваным курсе да французскага франка.
У 1948 годзе, былі выпушчаны першыя франкі спецыяльна для Джыбуці, якія называліся ”Côte Française des Somalis”. У 1949 годзе уласны джыбуційскі франк меў курс адносна долара 214,392 франкі да 1 долара ЗША.
У 1952 годзе, пачалі выпускацца франкі з назвай змененай на “франк афараў і ісаў”.
Пасля атрымання краіна незалежнасці ў 1977 годзе, быў ўведзены новы франк, які мае такі самы выгляд і ў нашы дні.