Джыл Дораці Айрленд (англ.: Jill Dorothy Ireland; 24 красавіка 1936, Лондан — 18 мая 1990, Малібу) — англійская і амерыканская актрыса.

Джыл Айрленд
Дата нараджэння 24 красавіка 1936(1936-04-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 мая 1990(1990-05-18) (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж David McCallum[d] і Чарлз Бронсан
Дзеці Val McCallum[d]
Прафесія кінаактрыса, акцёрка, аўтабіёграф
Узнагароды
IMDb ID 0409866
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Джыл Айрленд нарадзілася ў сям’і вінароба. Сваю кар’еру пачала падлеткам, у сярэдзіне 1950-х гадоў. Яе дэбютам стала маленькая роля ў фільме «О… Разалінда!!» з Майклам Рэдгрэйвам. Далей былі ролі ў фільмах «Сайман і Лаура» (1955) і «Трое ў лодцы, не лічачы сабакі» (1956).

Пасля пераезду ў Галівуд Айрленд пачала здымацца ў серыялах. У 1964—1967 гадах яна знялася ў 5 эпізодах серыяла «Чалавек з А. Н. К. Л.».

У канцы 1970-х гадоў Айрленд працавала супрадзюсарам некаторых кінафільмаў. Таксама ў 1977 годзе яна запісала альбом «Прывітанне і Бывай».

Асабістае жыццё правіць

У 1957 годзе Айрленд выйшла замуж за акцёра Дэвіда Мак-Калума. У гэтым шлюбе ў іх было тры сыны — Пол, Валентайн і іх прыёмны сын Джэйсан Мак-Калум, які памёр ад перадазіроўкі лекаў у 1989 годзе. Мак-Калум і Айрленд развяліся ў 1967 годзе.

У 1968 годзе Айрленд стала жонкай Чарлза Бронсана. Пазнаёміліся яны некалькімі гадамі раней, калі Бронсан і Мак-Калум разам здымаліся ў фільме «Вялікія ўцёкі». У пары было дзве дачкі: родная Зулейка і прыёмная Катрына. Разам пара заставалася да самай смерці Джыл у 1990 годзе.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Jill Ireland // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.