Джэйсан Бэйтман (англ.: Jason Bateman; нар. 14 студзеня 1969 , Нью-Ёрк, Злучаныя Штаты Амерыкі) — амерыканскі акцёр.

Джэйсан Бэйтман
JasonBateman-adjusted.jpg
Дата нараджэння 14 студзеня 1969(1969-01-14)[1][2] (51 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Кент Бэйтман[d]
Жонка Аманда Анка[d]
Прафесія акцёр, кінапрадзюсар, тэлеакцёр, кінаакцёр, акцёр агучвання, тэлерэжысёр, кінарэжысёр
Узнагароды
IMDb nm0000867
Commons-logo.svg Джэйсан Бэйтман на ВікіСховішчы

БіяграфіяПравіць

Джэйсан Кент Бэйтман нарадзіўся ў горадзе Рай, штат Нью-Ёрк. Яго сям’я пераехала ў Солт-Лэйк-Сіці, штат Юта, калі яму было чатыры гады, і пазней у Каліфорнію. Яго бацька Кент Бэйтман — пісьменнік і рэжысёр, маці Вікторыя Бэйтман была сцюардэсай. Яго старэйшая сястра Жусцін Бэйтман — амерыканская актрыса. Джэйсан вучыўся ў школе Пацыфік Хілз, але так і не скончыў яе.

Акцёрская дзейнасць Джэйсана пачалася ў сіткомах 1980-х і 1990-х гадоў: «Сярэбраныя лыжкі», «Ваш ход», «Сям’я Хоган», але вядомасць да яго прыйшла ў 2003 годзе, пасля выканання ролі Майкла Блута ў серыяле «Затрымка развіцця». За выкананне гэтай ролі ён быў узнагароджаны кінапрэміяй «Залаты глобус».

СпасылкіПравіць

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #142109746 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Jason Bateman // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.