Джэсіка Пегула

амерыканская тэнісістка

Джэсіка «Джэсі» Пегула (англ.: Jessica Pegula; нар. 24 лютага 1994(1994-02-24)[1], Буфала, ЗША[2]) — амерыканская тэнісістка; фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2022) і аднаго ў міксце (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2023); пераможца дзесяці турніраў WTA (з іх тры ў адзіночным разрадзе); пераможца United Cup 2023 у складзе зборнай ЗША; былая першая ракетка свету ў парным разрадзе.

Тэніс
Джэсіка Пегула
Нарадзілася 24 лютага 1994(1994-02-24)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства
Рэзідэнцыя Чарлстан, ЗША
Рост 170 см
Вага 70 кг[3]
Прафесійная кар’ера 2009 — ц.ч.
Вядучая рука правая
Удар злева двухручны
Трэнер(ы) Дэвіт Уіт
Прызавыя грошы 16 570 051 $[2]
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 433–247[2]
Найвышэйшы рэйтынг 3 (24 кастрычніка 2022)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 1/4 фіналу (2021, 2022, 2023)
Францыя 1/4 фіналу (2022)
Уімблдан 1/4 фіналу (2023)
ЗША 1/4 фіналу (2022)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 231–139[2]
Тытулы 7 WTA, 1 WTA 125K, 7 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 1 (11 верасня 2023)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 1/2 фіналу (2023)
Францыя фінал (2022)
Уімблдан 3-і раўнд (2021)
ЗША 3-і раўнд (2011)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 11 верасня 2023 года

Агульная інфармацыя

правіць

Джэсіка — адна з пяці дзяцей вядомых бізнесменаў Тэры  (англ.) (нар. 1951) і Кім  (англ.) (нар. 1969) Пегула[4]. Братоў Джэсікі клічуць Майкл і Мэцью, а сясцёр — Лора і Келі. Тэры — буйны амерыканскі бізнесмен, што валодае кампаніяй па здабычы нафты і газу ў штаце Заходняя Віргінія, а таксама рознымі актывамі ў амерыканскім спорце, у тым ліку клубам НХЛ «Бафала Сейбрз» і клубам НФЛ «Бафала Білс». Яго маёмасць ацэньваецца ў некалькі мільярдаў долараў[5].

Джэсіка ў тэнісе з 7 гадоў. Мянушка — Джэй-Пі (англ.: JP). Улюбёнае пакрыццё — хард. Тэнісны кумір у дзяцінстве — Марціна Хінгіс.

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць