Джэтым
Джэтым — горны хрыбет у Цянь-Шані, на поўдзень ад хрыбта Тэрскей-Алатау, у Кыргызстане. Даўжыня каля 120 км, вышыня да 4931 м. Пераважае высакагорны рэльеф. Уздоўж паўднёвага падножжа цячэ рака Нарын. На схілах стэпавая, лугава-стэпавая і лугавая расліннасць. Ва ўсходняй частцы — ледавікі.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).