Кіраўскі мост

мост у цэнтры Віцебска цераз Заходнюю Дзвіну
(Пасля перасылкі з Дзвінскі мост)

Кі́раўскі мост — мост у цэнтры горада Віцебска цераз раку Заходняя Дзвіна. Злучае вуліцу Кірава (правы бераг) і Замкавую вуліцу (левы). Даўжыня моста — 236 метраў.

Кіраўскі мост
Кіраўскі мост
Каардынаты: 55°11′36″ пн. ш. 30°11′56″ у. д.HGЯO
Вобласць ужывання аўтамабільны, пешаходны
Перасякае Заходняя Дзвіна
Месца размяшчэння Віцебск
Канструкцыя
Асноўны пралёт 66 м
Агульная даўжыня 236 м
Эксплуатацыя
Канструктар, архітэктар Вольга Барысаўна Ладыгіна і Яўген Львовіч Заслаўскі
Адкрыццё 1955
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Драўляны палевы мост правіць

Да 1860-х гадоў цераз Заходнюю Дзвіну ў Віцебску існаваў толькі драўляны палевы мост, які перабудоўвалі кожны год пасля яго разбурэння крыгаходам і паводкай. Адбывалася гэта звычайна ў чэрвені. Палевы мост знаходзіўся ў пачатку сучасных вуліц Талстога і Энгельса. Рэшткі палевага моста можна было назіраць да нядаўніх часоў у гады, калі Заходняя Дзвіна моцна мялела летам. У 2010 годзе яны былі выдаленыя пры паглыбленні дна ракі.

Дзвінскі мост правіць

 
Дзвінскі мост у 1910 годзе
 
Канструкцыя моста

У 1866 годзе да горада была падведзена чыгунка і пабудаваны чыгуначны вакзал у правабярэжнай частцы Віцебска. Гораду патрабавалася надзейная і пастаянная сувязь асноўнай левабярэжнай часткі горада з правабярэжнай часткай — Задзвіннем, дзе знаходзіўся вакзал. Для гэтага, у 1863 годзе, было пачата будаўніцтва моста па праекце 1838 інжынераў Эмі і Грына, на тым месцы, дзе зараз размяшчаецца Кіраўскі мост. Праект быў падобны да праекта моста, пабудаванага ў 1840 годзе на Сен-Жэрменскай атмасфернай чыгунцы. Будаўніцтвам моста кіраваў падпалкоўнік А. П. Фетынг. Мост быў 4-пралётным з металічнымі двухшарнірнымі аркамі на бутабетонных апорах, і меў даўжыню каля 225 метраў. Мост атрымаў назву Дзвінскі.

27 красавіка 1919 года не менш за 100 чалавек загінулі пры крушэнні парахода «Надзея», які сутыкнуўся з каменным лёдарэзам апоры Дзвінскага моста.

У Вялікую Айчынную вайну Дзвінскі мост быў разбураны. На яго месцы ў 1955 годзе быў пабудаваны сучасны Кіраўскі мост (архітэктары В. Ладыгіна, Я. Заслаўскі, інжынер І. Гельфман[1]).

Канструкцыя правіць

 
Сярэдні пралёт моста
 
На паштовай марцы Беларусі, 2002

Кіраўскі мост 3-пралётны з бесшарнірнымі аркамі з маналітнага жалезабетону. Рэчышчавыя апоры на кесонавых апірышчах, берагавыя асновы на палевых. Правабярэжная набярэжная (вуліца Ільінскага) прапушчана ў асобны пралёт. Агульная даўжыня моста — 236 метраў. Сярэдні пралёт — 66 метраў, крайнія — 60 м. На мосце прадугледжана праезжая частка на 4 паласы руху і 2 тратуары па баках ад праезжай часткі. У пачатку моста, на правым беразе, устаноўлены 2 дэкаратыўныя калоны з ліхтарамі. Там жа збудаваныя лесвіцы ад набярэжнай на мост. На левым беразе ўладкаваныя 2 дэкаратыўныя тумбы. Мост асвятляецца стылізаванымі «пад даўніну» ліхтарамі.

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура правіць

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 200—201 — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1 (руск.)
  • Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. Кн. 2-я / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — 680 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0257-1.

Спасылкі правіць