Яўген Львовіч Заслаўскі
Яўген Львовіч Заслаўскі (20 мая 1920, Александрыя, Херсонская губерня — 6 ліпеня 2007, Мінск) — савецкі і беларускі архітэктар. Адзін з аўтараў генеральнага плана Мінска 1964 года. Кандыдат архітэктуры (1961). Прафесар архітэктуры БНТУ. Заслужаны архітэктар Беларусі (1980).
Яўген Львовіч Заслаўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 мая 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 ліпеня 2007 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат архітэктуры |
Партыя | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Мінск |
Горадабудаўнічыя праекты | генеральны план Мінска (1964), жылы масіў «Чыжоўка» (1964) |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 20 мая 1920 года ў Александрыі Херсонскай губерні ў яўрэйскай сям’і.
У 1941 годзе мабілізаваны, служыў у Маскоўскай і Прыволжскай ваеннабудаўнічых акругах. У 1945 годзе дэмабілізаваны, працягнуў вучобу ў Маскоўскім архітэктурным інстытуце, які ў 1949 годзе скончыў з адзнакай[1].
З 1949 года прызначаны старэйшым архітэктарам, затым — начальнікам аддзела планавання і забудовы Мінска ва Упраўленні па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР.
З 1953 года стаў кіраўніком майстэрні аб’ёмнага праектавання Мінгарпраекта. У 1960—1980 гадах — выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута. У далейшым ён стаў яго прафесарам. У 1962 годзе ён быў прызначаны першым намеснікам галоўнага архітэктара Мінска. З 1972 года — галоўны архітэктар Мінгарпраекта.
З 1973 года — галоўны архітэктар майстэрні раённай планіроўкі Мінскага філіяла ЦНДІП горадабудаўніцтва. З 1978 года — кіраўнік аддзела цэнтраў гарадоў навуковага аддзялення БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1952 года. Член КПСС з 1942 года. Пражываў у Мінску.
Памёр 6 ліпеня 2007 года ў Мінску.
Сям’я
правіцьЖонка Заслаўскага — Вольга Барысаўна Ладыгіна (1922—2008) — карэнная мінчанка, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны, выпускніца Маскоўскага архітэктурнага інстытута, заслужаны архітэктар Беларусі.
Працы
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): Кіраўскі мост цераз Заходнюю Дзвіну ў Віцебску (1952), будынак Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі (1956), жылыя дамы па вуліцы Казлова (1958), ПДП жылога раёна Чыжоўка (1964), генпланы (1965, 1974), ТЭА генплана (1983) і ПДП забудовы цэнтра (1973) Мінска, схемы фарміравання гарадскіх і сельскіх населеных месцаў БССР на 2000 г. (1975, 1982) і раённай планіроўкі Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай вобласці (1977)[2].
Аўтар навуковых прац, у тым ліку кніг: «Грамадскія цэнтры раённых населеных месцаў БССР» (Масква, 1963), «Мінск: Паваенны досвед рэканструкцыі і развіцці» (Масква, 1966, у аўтарскім калектыве), «Архітэктурна-планіровачная і прасторавая арганізацыя грамадскіх цэнтраў гарадскіх паселішчаў» (1987)[2].
Узнагароды
правіць- грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1969),
- ганаровыя граматы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1970, 1980),
- медалі[2],
- Заслужаны архітэктар БССР (1980)[3].
Зноскі
- ↑ Евгений Львович Заславский: Прожить жизнь как надо
- ↑ а б в Заславский Евгений Львович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Почётные звания (руск.) // Беларускі саюз архітэктараў
Літаратура
правіць- Кузик. Б. М., Білошапка. В. В. Кіровоградщина: Історія та сучасність центру України. 2 том. — Дніпропетровськ: Арт-Прес, 2005. (укр.) ISBN 966-348-021-1
- Заславский Евгений Львович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
правіць- Інфармацыя на сайце «Советская архітэктура» Архівавана 11 красавіка 2016. (руск.)
- Будаўнікі Мінска жылі ў фае Опернага тэатра. «Советская Белоруссия» № 175 (23319). 17 верасня 2009 г.(недаступная спасылка) (руск.)