Дзялтува
Дзя́лтува (літ.: Deltuva), традыцыйная беларуская назва — Дзява́лтаў — мястэчка ва Укмяргскім раёне Вільнюскага павета Літвы, на рацэ Армона. Адміністрацыйны цэнтр Дзялтуваўскай сянюніі. Насельніцтва 503 чал. (2001).
Мястэчка
| ||||||||||||||||||
Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад Укмярге. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.
Гісторыя
правіцьПершы пісьмовы ўспамін пра Дзявалтаў датуецца 1385, цэнтр воласці[1]. Уваходзіў у склад Вількамірскага павета Віленскага ваяводства. У XV ст. — у валоданні Валімунтавічаў, пазней Кезгайлаў, у XVI ст. — Радзівілаў, у XVII ст. — Падбярэзскіх, пазней Грушэўскіх. У 1476 Кезгайлы фундавалі ў Дзяволтаве драўляны касцёл, перароблены да 1570 Радзівіламі на кальвінскі збор. Пры ім існавала школа. Статус мястэчка атрымаў у XVI ст., у 1744 — прывілей на таргі і кірмашы[2]. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. З 1918 — у складзе Літвы.
Насельніцтва
правіцьТурыстычная інфармацыя
правіцьСлавутасці
правіць- Кальвінскі збор (XVI ст.)
- Касцёл (1752)
Галерэя
правіць-
Руіны збора
-
Касцёл
-
Сажалка
-
Вуліца мястэчка
Зноскі
- ↑ ЭнцВКЛ 2010, с. 200.
- ↑ ЭнцВКЛ 2010, с. 201.
Літаратура
правіць- Дзявалтаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 200—201. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Dziewałtów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. S. 289—290
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзялтува