Дзедаўка (Жыткавіцкі раён)

вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Дзе́даўка[1] (трансліт.: Dziedaŭka, руск.: Дедовка) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавета. Чыгуначная станцыя на лініі Лунінец — Калінкавічы.

Вёска
Дзедаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
274 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовыя індэксы
247970
Аўтамабільны код
3
СААТА
3216820016
Дзедаўка на карце Беларусі ±
Дзедаўка (Жыткавіцкі раён) (Беларусь)
Дзедаўка (Жыткавіцкі раён)
Дзедаўка (Жыткавіцкі раён) (Гомельская вобласць)
Дзедаўка (Жыткавіцкі раён)

Непадалёк радовішча кааліну (8,5 млн т). На захадзе і поўначы мяжуе з лесам.

Геаграфія

правіць

Размяшчэнне

правіць

У 15 км на захад ад Жыткавіч, 248 км ад Гомелю.

Гідраграфія

правіць

На поўдні і ўсходзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка

правіць

Побач аўтадарога Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца з падзеленых чыгункай 2 частак: паўднёвай (просталінейная вуліца блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі) і паўночнай (2 просталінейныя, паралельныя паміж сабой мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, злучаныя дарогай). Забудова драўляная, двухбаковая, сядзібнага тыпу. У 1 км на захад ад асноўнай забудовы чыгуначная станцыя.

Гісторыя

правіць

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Жыткавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. Паводле інвентара 1845 года 391 дзесяціна зямельных угоддзяў. У 1879 годзе згадваецца ў ліку паселішчаў Людзяневіцкага царкоўнага прыходу. 16 лістапада 1904 года пачаў працу чыгуначны раз'езд, тэлеграфны пост.

У 1921 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Дзедаўка», працавалі паравы млын, гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 5 ліпеня 1944 года вызвалена ад акупантаў. 36 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Людзяневічы» (цэнтр — вёска Людзяневічы). Дзейнічаюць пачатковая школа, бібліятэка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт.

Насельніцтва

правіць

Колькасць

правіць
  • 2004 год — 116 гаспадарак, 274 жыхара.

Дынаміка

правіць
  • 1862 год — 10 двароў.
  • 1897 год — 31 двор, 198 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 51 двор, 268 жыхароў.
  • 1917 год — у вёсцы 518 жыхароў, на чыгуначным раз'ездзе 57 жыхароў.
  • 1921 год — 75 двароў.
  • 1959 год — 464 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 116 гаспадарак, 274 жыхара.

Вядомыя выхадцы

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

правіць