Дзмітрый Валер’евіч Лясняк

беларускі футбаліст

Дзмітрый Лясняк (нар. 6 сакавіка 2004, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Ніва» з Доўбізны (у арэндзе з брэсцкага «Дынама»).

Футбол
Дзмітрый Лясняк
Поўнае імя Дзмітрый Валер’евіч Лясняк
Нарадзіўся 6 сакавіка 2004(2004-03-06)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Ніва (Доўбізна)
Нумар 91
Маладзёжныя клубы
2011—2018 Беларусь СДЮШАР-8 (Брэст)
2018—2020 Беларусь Дынама (Брэст)
Клубная кар’ера[* 1]
2020 Беларусь Дынама (Брэст) 0 (0)
2021—2022 Беларусь Рух (Брэст) 0 (0)
2022— Беларусь Дынама (Брэст) 16 (0)
2024—   Беларусь Ніва (Доўбізна)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 сакавіка 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец брэсцкай СДЮШАР-8, з 2018 года гуляў за юнацкія каманды мясцовага «Дынама», у 2020 годзе пачаў выступаць за дубль. У пачатку 2021 года разам з акадэміяй дынамаўцаў перайшоў у брэсцкі «Рух», дзе таксама стаў выступаць за дубль. У пачатку 2022 года «Рух» зняўся з чэмпіянату Беларусі, але паўабаронца працягваў выступаць за каманду клуба ў юнацкім першынстве.

У чэрвені 2022 года вярнуўся ў брэсцкае «Дынама», падпісаўшы двухгадовы кантракт[2]. 10 ліпеня 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» (0:1). У далейшым працягваў рэгулярна з’яўляцца ў асноўнай камандзе, нярэдка ў стартавым складзе.

У студзені 2023 года падпісаў новае двухгадовае пагадненне з «Дынама»[3]. У сакавіку 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў «Ніву» з Доўбізны[4].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2020 дубль Дынама   3 0
2021 дубль Рух   14 0
2022 (2) Д1 Дынама   12 0
2023 Д1 Дынама   4 0

Крыніцы правіць

  1. а б https://dynamo-brest.by/player/dmitriy-lesnyak
  2. Лесняк и Третьяк вернулись в брестское "Динамо" (руск.). football.by (28 чэрвеня 2022). Праверана 28 студзеня 2023.
  3. Трое молодых игроков подписали новые соглашения с брестским "Динамо" (руск.). football.by (21 студзеня 2023). Праверана 28 студзеня 2023.
  4. "Нива" взяла в аренду еще одного футболиста брестского "Динамо" (руск.). football.by (19 сакавіка 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.