Дзмітрый Васільевіч Цыганкін

Дзмітрый Васільевіч Цыганкін (эрз.: руск.: Дмитрий Васильевич Цыганкин; нар. 22 кастрычніка 1925, с. Макшалей, Чамзінскі раён, Рэспубліка Мардовія) — савецкі і расійскі філолаг, фіна-ўгразнавец. Доктар філалагічных навук (1978), прафесар (1979), Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі (1997).

Дзмітрый Васільевіч Цыганкін
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1925(1925-10-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лістапада 2023(2023-11-21)[1] (98 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, мовазнавец
Навуковая сфера фіна-ўгразнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За адвагу» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Дзмітрый Цыганкін нарадзіўся 22 кастрычніка 1925 года ў сяле Макшалей Макшалейскай воласці Саранскага павета Пензенскай губерні (цяпер — Чамзінскі раён Рэспублікі Мардовія)[2]. Па нацыянальнасці мардвін (эрзя)[3]. Скончыў 7 класаў Макшалейскай сярэдняй школы, дзе выкладанне вялося на эрзянскай мове. Затым вучыўся ў Большамарэсьеўскай сярэдняй школе, у якой выкладанне вялося на рускай мове[4].

У 1943 годзе сышоў на фронт. Браў удзел у вызваленні Оршы, Мінска, Барысава, Віцебска[4]. Пасля заканчэння вайны працягнуў службу ў арміі[2].

У 1950 годзе дэмабілізаваўся і паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Мардоўскага педагагічнага інстытута імя А. І. Паляжаева. У 1954 годзе скончыў інстытут, атрымаўшы спецыяльнасць «Настаўнік рускай мовы і літаратуры, мардоўскай мовы і літаратуры». Працягнуў навучанне ў аспірантуры. У 1958 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Шугураўскі дыялект эрзя-мардоўскай мовы». Выкладаў у Мардоўскім педінстытуце імя А. І. Паляжаева. У 1962 годзе атрымаў званне дацэнта[2]. У 1962—1972 гадах — прарэктар па навучальнай і навуковай працы МДПІ імі А. І. Паляжаева[3], у 1972—1980 гадах — загадчык кафедрай мардоўскіх моў і літаратуры[2]. Чытаў курсы «Гісторыя эрзянскай мовы», «Дыялекталогія эрзянскай мовы», спецкурсы «Анамастыка», «Параўнальная марфалогія фіна-ўгорскіх моў». У 1978 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Марфалогія назоўнікаў (словазмяненне і словаўтварэнне) у эрзянскіх дыялектах». У 1979 годзе быў зацверджаны ў навуковым званні прафесара[2]. У 1980—1987 гадах — дэкан філалагічнага факультэта МДПІ імя А. І. Паляжаева[3]. З 1991 года — загадчык кафедры эрзянскай мовы[2].

Аўтар звыш 200 навуковых прац: артыкулаў, манаграфій, слоўнікаў, падручнікаў, навучальных дапаможнікаў, праграм для ВНУ і школ[5]. У сферу яго навуковых інтарэсаў уваходзіць фанетыка, лексіка, марфалогія, сінтаксіс, словаўтварэнне, дыялекталогія, тапаніміка і гісторыя мардоўскіх моў[3].

Узнагароды і прэміі

правіць

Публікацыі

правіць

Зноскі

  1. http://www.vsar.ru/35431_ushel_iz_jizni_izvestnyy_lingvist_mordovii_dmitriy_vasilevich_tsygankin
  2. а б в г д е Биография(недаступная спасылка). Сайт Дмитрия Цыганкина. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2017. Праверана 24 сакавіка 2017.
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н Цыганкин Дмитрий Васильевич(недаступная спасылка). Мордовский государственный университет имени Н. П. Огарёва. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2017. Праверана 23 сакавіка 2017.
  4. а б Валерий Петрухин. Выдающемуся финно-угроведу, известному ученому-языковеду Дмитрию Васильевичу Цыганкину — 90 лет!(недаступная спасылка). «Финно-угорская газета» (30 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2017. Праверана 24 сакавіка 2017.
  5. а б в Г. С. Самаркина. С юбилеем Дмитрий Васильевич!. REGRUSNEWS (20 кастрычніка 2015). Праверана 24 сакавіка 2017.

Літаратура

правіць
  • Жизнь в науке профессора Д. В. Цыганкина : финно-угорское языкознание / Г. С. Цыганкин. — Саранск : Мордовский гос. педагогический институт, 2011. — 249 с.
  • Дмитрий Цыганкин. Путь звукометриста по траншеям смерти. ainros.ru. Праверана 24 сакавіка 2017.