Дзмітрый Юр’евіч Калінейка

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Калінейка)

Дзмітрый Калінейка (нар. 9 красавіка 1999) — беларускі футбаліст, нападнік.

Футбол
Дзмітрый Калінейка
Поўнае імя Дзмітрый Юр’евіч Калінейка
Нарадзіўся 9 красавіка 1999(1999-04-09)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 71 кг
Пазіцыя нападнік
Маладзёжныя клубы
2015—2016 Беларусь РЦАП-БДУ (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2016—2017 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 11 (0)
2018—2019 Беларусь Смалявічы 5 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мінскага РЦАП-БДУ, у 2016 годзе дэбютаваў у складзе дарослай каманды «Зорка-БДУ» ў Першай лізе. У сезонах 2016—2017 з’яўляўся на полі, выходзячы на замену ў другім тайме.

У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у «Смалявічы» і ў лютым падпісаў з клубам трохгадовы кантракт[2]. 1 красавіка 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе у матчы супраць БАТЭ (0:1), выйшаўшы назамену ў канцы сустрэчы. Пазней атрымаў траўму, з-за якой прапусціў большую частку сезона 2018. У пачатку 2019 года зноў стаў з’яўляцца на полі, выходзячы на замену, аднак у ліпені 2019 года з-за праблем са здароўем завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера правіць

У 2015 годзе выступаў за юнацкую зборную Беларусі да 17 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016 Д2 Зорка-БДУ   10 0
2017 Д2 Энергетык-БДУ   1 0
2018 Д1 Смалявічы   1 0
2019 (1) Д2 Смалявічы   4 1

Крыніцы правіць