Дзмітрый Васілевіч Рэкіш
Дзмітрый Рэкіш (нар. 14 верасня 1988, Бабруйск) — беларускі футбаліст, паўабаронца грузінскага клуба «Гурыя» з Ланчхуці.
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Дзмітрый Васілевіч Рэкіш | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
14 верасня 1988[1] (36 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Гурыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 15 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец СДЮШАР-5 горада Бабруйска. У 2004 годзе ўвайшоў у склад мінскага «Дынама». 3 2010 года стала асвоіўся ў асноўным складзе каманды. У студзені 2011 года, пакінуўшы «Дынама»[3], знаходзіўся на праглядзе ў «Амкары», але з-за змены трэнера ў пермскай камандзе атрымаў адмову. Таксама іграком цікавілася «Кубань», але 21 лютага Дзмітрый падпісаў арэнднае пагадненне з варшаўскай «Палоніяй» да чэрвеня 2011 года з правам выкупу. Не зайграўшы ў Польшчы, у верасні спрабаваў працаўладкавацца ў чэшскім клубе «Славацка»[4]. 27 кастрычніка скасаваў працоўнае пагадненне з мінскім «Дынама» і стаў свабодным агентам[5].
У лістападзе нямецкі клуб Другой Бундэслігі «Фартуна» запрашаў Рэкіша на прагляд. Таксама ў зімовае міжсезонне пабываў у стане «Бунёдкара», агдамскага «Карабаха» і «Гомеля».
15 сакавіка 2012 года падпісаў гадавы кантракт з клубам «Тарпеда-БелАЗ»[6]. Не здолеў замацавацца ў аснове, і ў кастрычніку 2012 года разарваў кантракт з жодзінскім клубам[7].
У сакавіку 2013 года перайшоў у гродзенскі «Нёман»[8]. Трывала гуляў у аснове гродзенскага клуба. У ліпені 2013 года кантракт з «Нёманам» па ўзаемнай дамоўленасці быў скасаваны[9].
У кастрычніку 2013 года перайшоў у клуб другога чэшскага дывізіёна «Тршынец»[10]. За чэшскі клуб правёў 5 матчаў, забіў адзін гол.
У лютым 2014 года зноў стаў іграком «Нёмана»[11]. Зноў меў сталае месца ў асноўным складзе (звычайна на пазіцыі правага паўабаронцы), але толькі ў асобных матчах здолеў добра праявіць сабе (так, 25 мая ў матчы з «Белшынай» гол і галявая перадача Рэкіша, які выйшаў на замену ў другім тайме, дапамаглі «Нёману» вырваць перамогу — 4:3). У кастрычніку 2014 другі раз пакінуў «Нёман»[12].
У сакавіку 2015 года далучыўся да літоўскага клуба «Спірыс»[13]. З 11 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў клуба ў сезоне 2015, дапамог камандзе заняць пятае месца ў чэмпіянаце. Па заканчэнні сезона 2015 пакінуў «Спірыс», у пачатку 2016 трэніраваўся разам з «Іслаччу». У сакавіку 2016 года цікавасць да паўабаронцы стаў праяўляць «Тракай», з якім хутка быў падпісаны кантракт[14].
У жніўні 2016 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[15]. У жодзінскім клубе стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[16]. Пачынаў сезон, выходзячы на замену, але пазней стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе. З 11 галявымі перадачамі стаў адным з найлепшых асістэнтаў чэмпіянату. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[17].
У студзені 2018 года праходзіў прагляд у казахстанскім «Жэтысу», але беспаспяхова[18]. У лютым 2018 года стаў іграком варонежскага «Факела»[19]. У ліпені 2018 года перайшоў у інданезійскі клуб ТІРА[20].
У сакавіку 2019 года пачаў трэніравацца з «Іслаччу» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[21]. У складзе «Іслачы» стаў пераважна выхадзіць на замену. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў каманду[22].
У пачатку 2020 года некаторы час трэніраваўся з чысцінскім «Андэрдогам», а ў сакавіку стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[23]. Спачатку выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды і стаў адным з лідараў, хоць і не выратаваў яе ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2020 года пакінуў бабруйскі клуб[24].
У лютым 2021 года быў прадстаўлены ў якасці іграка кутаіскага «Тарпеда»[25]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У лютым 2022 года перабраўся ў «Самтрэдыю» з другога грузінскага дывізіёна[26], у кастрычніку ўжо зноў гуляў у Эраўнулі лізе ў складзе «Тэлаві»[27], які пакінуў у студзені 2023 года[28]. Сезон 2023 пачаў у складзе «Гурыі»[29].
Міжнародная кар’ера
правіцьГуляў за моладзевыя зборныя Беларусі розных узростаў. 11 жніўня 2010 года ў адборачным матчы моладзевага чэмпіянату Еўропы 2011 супраць Аўстрыі выйшаў на замену на 73-й хвіліне і вызначыўся дублем (75 і 90 хвіліны)[30], што дапамагло беларускай камандзе выраўняць лік (3:3). Дзякуючы гэтаму, Беларусь трапіла ў фінальную частку чэмпіянату, дзе Рэкіш выхадзіў на замену ў чатырох матчах.
Дасягненні
правіць- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2006, 2009
- Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011, Данія
Зноскі
- ↑ Dmitri Rekish // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://teams.by/dmitry-rekish/player-265/
- ↑ Дмитрий Рекиш покидает минское «Динамо». champ.by
- ↑ Рекиш так и не перешел в "Словацко". football.by
- ↑ Дмитрий Рекиш стал свободным агентом Архівавана 30 верасня 2015.. sportpress.by
- ↑ Дмитрий Рекиш и Паскаль Менди перешли в жодинское "Торпедо-БелАЗ". football.by
- ↑ Дмитрий Рекиш покинул жодинское "Торпедо". football.by
- ↑ Рекиш стал игроком "Немана". football.by
- ↑ Дмитрий Рекиш покинул "Неман". football.by
- ↑ Дмитрий Рекиш перешел в состав чешского клуба "Тршинец". football.by
- ↑ Рекиш подписал контракт с «Неманом». football.by
- ↑ Гродненский "Неман" расстался с четырьмя игроками. football.by
- ↑ Дмитрий Рекиш перешел в литовский "Спирис". football.by
- ↑ Дмитрий Рекиш стал игроком литовского "Тракая". football.by
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" объявило о подписании контракта с Рекишем. football.by
- ↑ Рекиш, Хачатурян и Афанасьев продлили контракты с "Торпедо-БелАЗ". football.by
- ↑ Девять футболистов покинули "Торпедо-БелАЗ". football.by
- ↑ Рекиш не подошел «Жетысу» и вернулся в Беларусь. by.tribuna.com
- ↑ Дмитрий Рекиш перешел в стан аутсайдера российской ФНЛ. football.by
- ↑ Рекиш перешел в индонезийский клуб ТНИ. by.tribuna.com
- ↑ "Ислочь" подписала контракт с Рекишем. football.by
- ↑ Футбол. Лайонел Адамс, Кирилл Сидоренко, Михаил Афанасьев и Дмитрий Рекиш покинули "Ислочь" Архівавана 13 снежня 2019.. pressball.by.
- ↑ Рекиш перешел в "Белшину". football.by.
- ↑ Ковель, Рекиш, Глебко и Кучинский ушли из "Белшины". football.by.
- ↑ Дмитрий Рекиш перешел в "Торпедо" Кутаиси. football.by.
- ↑ Рекиш перешел в клуб второго грузинского дивизиона. football.by.
- ↑ Дмитрий Рекиш вернулся в сильнейший дивизион Грузии. football.by.
- ↑ Футбол. Дмитрий Рекиш покинул "Телави" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (23 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2023. Праверана 23 студзеня 2023.
- ↑ Дмитрий Рекиш забил за "Гурию" в грузинском Д2 (руск.). football.by (6 красавіка 2023). Праверана 7 красавіка 2023.
- ↑ Пратакол матча Аўстрыя - Беларусь. football.by