Дзмітрый Сцяпанавіч Кацярыніч
Дзмі́трый Сцяпа́навіч Кацяры́ніч (1957, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць[1]) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2011—2014).
Дзмітрый Кацярыніч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Радзевіч | ||||||
Пераемнік | Віталь Воўк | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Віктар Асноўскі | ||||||
Нараджэнне |
1957 |
||||||
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, кафедру тэхналогіі нафтахімічнага сінтэзу і перапрацоўкі палімерных матэрыялаў.
Працаваў на ААТ «Белшына» галоўным інжынерам. З 25 студзеня 2006 года выконваў абавязкі гэндырэктара ААТ «Белшына». 13 красавіка 2006 года Аляксандр Лукашэнка прызначыў яго генеральным дырэктарам ААТ «Белшына».
4 лютага 2011 прызначаны міністрам прамысловасці Беларусі[2].
27 снежня 2014 года прызначаны генеральным дырэктарам ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» — кіруючай кампаніяй холдынга «БЕЛАЎТАМАЗ» [3]
Узнагароды
правіць- медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» III ступені (2015)[4].
Зноскі
- ↑ Генеральны дырэктар ААТ «Белшына» прызначаны міністрам прамысловасці . Эканоміка. Бабруйск: рэгіянальны партал (23 ліпеня 2011).
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 4 февраля 2011 г. № 53 «О назначении Д. С. Катеринича»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Лукашэнка ўзгадніў назначэнне дырэктараў шэрага прадпрыемстваў Архівавана 1 студзеня 2015.
- ↑ Решение Высшего Евразийского Экономического Совета от 8 мая 2015 года № 4 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“» Архівавана 25 лютага 2021.
Спасылкі
правіць- Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)