Дзмітрый Мікалаевіч Таўкачоў
Дзмітрый Таўкачоў (нар. 12 лютага 1986) — беларускі футбаліст, паўабаронца стаўбцоўскага «Кронана».
Поўнае імя | Дзмітрый Мікалаевіч Таўкачоў | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
12 лютага 1986[1] (38 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 4 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьУ 2003 годзе выступаў за дубль барысаўскага БАТЭ, праз два гады далучыўся да «Дарыды». У 2007 годзе гуляў у Першай лізе за слонімскі «Камунальнік», на наступны год разам з гомельскім ДБК выйграў Другую лігу. У 2009 годзе другі раз запар атрымаў перамогу ў трэцім дывізіёне, на гэты раз у складзе «Рудзенска». Пасля выступаць за гэты клуб і ў Першай лізе да жніўня 2012 года, калі перайшоў у «Слуцк».
Сезон 2013 пачаў у рэчыцкім «Ведрычы-97», а пазней перабраўся ў светлагорскі «Хімік», дзе правёў чатыры з паловай гады. На сезон 2018 быў заяўлены ў Другую лігу ў складзе «Узды», але так і не згуляў за яе і пазней далучыўся да «Клецка», дзе гуляў да канца 2019 года, пасля чаго каманда спыніла выступы ў Другой лізе.
У першай палове 2020 года заставаўся без каманды, а ў жніўні далучыўся да стаўбцоўскага «Кронана»[2].
Дасягненні
правіць- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2008, 2009
Крыніцы
правіць- ↑ Dmitri Tolkachev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Жлобин" и "Молодечно" подписали форвардов, "Виктория" усилилась двумя футболистами
Спасылкі
правіць- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)