Дзяніс Міхайлавіч Образаў

беларускі футбаліст

Дзяніс Образаў (нар. 24 чэрвеня 1988, Віцебск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Дзяніс Образаў
Поўнае імя Дзяніс Міхайлавіч Образаў
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1988(1988-06-24) (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 188 см
Вага 79 кг[1]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
2004—2006 Беларусь Дынама (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2005 Беларусь Маладзечна 3 (0)
2007 Беларусь Полацк 21 (3)
2008—2011 Беларусь Дняпро (Магілёў) 65 (0)
2012—2013 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 41 (0)
2014—2016 Беларусь Дняпро (Магілёў) 80 (2)
2017—2020 Беларусь Слуцк 82 (1)
2020 Казахстан Атырау 9 (0)
2021—2023 Беларусь Слуцк 54 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2011 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Клубная кар’ера правіць

Пачаў кар’еру ў мінскім «Дынама». У 2007 годзе гуляў за «Полацк», пасля перабраўся ў магілёўскі «Дняпро», дзе пачынаючы з сезона 2010 трывала гуляў у аснове.

У лютым 2012 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе таксама хутка стаў адным з асноўных абаронцаў. У верасні 2012 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. Сезон 2013 пачаў на лаўцы запасных, але ў маі 2013 года замацаваўся ў аснове на пазіцыі левага абаронцы.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром». У складзе магілёўскага клуба замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы. Па выніках сезона 2014 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе, і ў лютым 2015 года Дзяніс накіраваўся на прагляд у «Нафтан», але не падышоў наваполацкаму клубу[2]. У выніку падоўжыў кантракт з магіляўчанамі[3]. Па выніках сезона 2015 «Дняпро» не здолеў вярнуцца ў Вышэйшую лігу, але ў лютым 2016 года Дзяніс падпісаў новае пагадненне з «Дняпром»[4]. Па заканчэнні сезона 2016, у якім «Дняпро» заняў другое месца ў Першай лізе і вярнуў месца ў эліце, абаронца пакінуў каманду[5].

У студзені 2017 года далучыўся да «Слуцка», з якім у лютым падпісаў кантракт[6]. У складзе случан стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[7]. У сезоне 2018 заставаўся трывалым іграком стартавага складу. У снежні 2018 года падпісаў новы кантракт са «Слуцкам»[8]. Сезон 2019 пачынаў у аснове, але ў выніку большу частку сезона прапусціў з-за траўм. У снежні 2019 года падоўжыў пагадненне са слуцкім клубам[9]. У ліпені 2020 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[10].

У жніўні 2020 года стаў іграком казахстанскага клуба «Атырау»[11], дапамог яму вярнуцца ў Прэм’ер-лігу. У лютым 2021 года пакінуў «Атырау»[12] і неўзабаве вярнуўся ў «Слуцк»[13]. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе, пазней стаў часам заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубам[14]. У сезоне 2022 вярнуў месца ў аснове.

У лютым 2023 года стала вядома, што абаронца застанецца ў «Слуцку» яшчэ на адзін сезон[15]. У пачатку 2024 года пакінуў клуб[16] і завяршыў прафесійную кар’еру[17].

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Палітычныя погляды правіць

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[18][19].

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. а б http://sfc-slutsk.by/person/121
  2. Образов не подошел "Нафтану", на просмотре Андрей Лебедев из венского "Фёрста" (руск.). football.by (11 лютага 2015). Праверана 13 лютага 2024.
  3. "Днепр" заключил контракты с Тупчием, Копанцовым, Образовым и Сазанковым (руск.). football.by (13 лютага 2015). Праверана 13 лютага 2024.
  4. "Днепр" продлил соглашения с Образовым, Павлюченко и Сийака (руск.). football.by (11 лютага 2016). Праверана 13 лютага 2024.
  5. Сийака, Юрченко, Гаврюшко, Марков и Образов покинули "Днепр" (руск.). football.by (3 студзеня 2017). Праверана 13 лютага 2024.
  6. Образов, Щегрикович и Каршакевич стали игроками "Слуцка" (руск.). football.by (2 лютага 2017). Праверана 13 лютага 2024.
  7. "Слуцк" продлил контракты с шестью футболистами и расстался с Дударем (руск.). football.by (4 снежня 2017). Праверана 13 лютага 2024.
  8. Не игравший с января 2017 года Бамба вернулся в "Слуцк", восемь игроков продлили контракты с клубом (руск.). football.by (7 снежня 2018). Праверана 13 лютага 2024.
  9. Денис Образов в следующем сезоне будет выступать за "Слуцк" (руск.). Афіцыйны сайт «Слуцка» (23 снежня 2019). Праверана 13 лютага 2024.
  10. Денис Образов и "Слуцк" расторгли контракт (руск.). football.by (23 ліпеня 2020). Праверана 13 лютага 2024.
  11. Образов подписал контракт с "Атырау" (руск.). football.by (10 жніўня 2020). Праверана 13 лютага 2024.
  12. "Атырау" расстался с Образовым (руск.). football.by (6 лютага 2021). Праверана 13 лютага 2024.
  13. Денис Образов вернулся в "Слуцк" (руск.). football.by (10 лютага 2021). Праверана 13 лютага 2024.
  14. Жевнеров и Образов продлили контракты со "Слуцком" (руск.). football.by (13 студзеня 2022). Праверана 13 лютага 2024.
  15. Образов остается в "Слуцке" еще на год (руск.). football.by (8 лютага 2023). Праверана 13 лютага 2024.
  16. Денис Образов и еще два игрока покинули "Слуцк" (руск.). football.by (27 студзеня 2024). Праверана 13 лютага 2024.
  17. Денис Образов: "Куда и кем пойду работать - пока не могу сказать на сто процентов" (руск.). football.by (2 лютага 2024). Праверана 13 лютага 2024.
  18. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  19. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.