Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

дзяржаўная ўзнагарода за дасягненні ў галіне навукі і тэхнікі, літаратуры, мастацтва і архітэктуры
(Пасля перасылкі з Дзяржаўная прэмія РБ)

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь — з’яўляецца сведчаннем найвышэйшага прызнання заслуг дзеячаў навукі і тэхнікі, літаратуры, мастацтва і архітэктуры перад грамадствам і дзяржавай. Пачынаючы з 2016 года прэзідэнт Рэспублікі Беларусь прысуджае яе адзін раз у чатыры гады грамадзянам Беларусі. Асобе, якой прысуджана Дзяржаўная прэмія, прысвойваецца званне «Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь», уручаюцца дыплом, ганаровы знак лаўрэата, грашовая прэмія.

Нагрудны знак лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь

У Рэспубліцы Беларусь прадугледжаны наступныя дзяржаўныя прэміі:

  • Дзяржаўная прэмія ў галіне навукі і тэхнікі — «за выдатныя работы, адкрыцці і навуковыя дасягненні, вынікі якіх істотна ўзбагацілі айчынную і сусветную навуку і тэхніку, аказалі значны ўплыў на развіццё навукова-тэхнічнага прагрэсу і павышэнне эфектыўнасці эканомікі, забеспячэнне здароўя насельніцтва і ахову навакольнага асяроддзя».[1]
  • Дзяржаўная прэмія ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры — «за глыбокія па змесце і адметныя па форме выдатныя работы (творы літаратуры, мастацтва і архітэктуры, дасягненні выканальніцкага майстэрства), якія істотна ўзбагачаюць нацыянальную і сусветную культуру, садзейнічаюць сцвярджэнню агульначалавечых каштоўнасцей і ідэй гуманізму».[2]

Памер прэміі складае 3500 базавых велічынь. На прэмію могуць прэтэндаваць яе адзін чалавек, так і калектыў людзей, які складаецца не больш, чым з шасці чалавек, якія непасрэдна ўнеслі ўклад у працу. Асобе, якой прысуджана Дзяржаўная прэмія, прысвойваецца званне лаўрэата Дзяржаўнай прэміі і ўручаюцца Ганаровы знак лаўрэата Дзяржаўнай прэміі і дыплом лаўрэата Дзяржаўнай прэміі[3]. У выпадках прысвойвання прэміі калектыву аўтараў званне лаўрэата прысвойваецца кожнаму аўтару, грашовая частка прэміі падзяляецца паміж атрымальнікамі ў роўных долях, а ганаровы знак і дыплом уручаюцца кожнаму лаўрэату[4].

Падрыхтоўка прапаноў на прысуджэнне дзяржаўных прэмій робіцца Камітэтам па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь з наступным унясеннем гэтых прапаноў ва ўсталяваным парадку на разгляд прэзідэнта[3].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць