Дзятлаўка (Вілейскі раён)

Дзя́тлаўка[1] (трансліт.: Dziatlaŭka, руск.: Дятловка) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.

Вёска
Дзятлаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222456
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213878066
Дзятлаўка на карце Беларусі ±
Дзятлаўка (Вілейскі раён) (Беларусь)
Дзятлаўка (Вілейскі раён)
Дзятлаўка (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Дзятлаўка (Вілейскі раён)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 52 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі, 66 км ад Мінска, 24 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск—Маладзечна.

Гісторыя правіць

У пач. XX ст. засценак у Хаценчыцкай воласці Вілейскім павеце Віленскай губерні Расійскай імперыі.

З 1921 года засценак у складзе Польскай Рэспублікі, у гміне Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2].

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Карпавіцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 3.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20.9.1944 г. ў Ільянскім, з 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20.1.1960 г. Мінскай абласцей.

Насельніцтва правіць

  • 1921 год — 28 жыхароў, 6 двароў[3].
  • 1931 год — 23 жыхары, 6 двароў[4].
  • 1960 год — 41 жыхар.
  • 2008 год — 5 жыхароў, 4 гаспадаркі.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57

Літаратура правіць

Спасылкі правіць