Валды́р Перэ́йра[6] (парт. Valdir Pereira / Waldyr Pereira; 8 кастрычніка1928, Кампус-дус-Гайтаказіс — 12 мая2001, Рыа-дэ-Жанэйра), больш вядомы пад імем Дыды́[7] (парт. Didi) — бразільскі футбаліст, апорны паўабаронца. За зборную Бразіліі правёў 74 матчы і забіў 21 гол. Двухразовы чэмпіён свету (1958, 1962). Быў аўтарам удару пад назвай «сухі ліст» (Folha Seca). Аўтар першага гола ў гісторыі стадыёна «Маракай», забітага 15 чэрвеня 1950 года ў матчы зборных штата Рыа-дэ-Жанэйра і штата Сан-Паўлу (перамога штата Сан-Паўлу 3:1). Пасля завяршэння кар’еры футбаліста працаваў трэнерам. У 2000 годзе, за год да смерці, быў уключаны ў Залу Славы ФІФА, у тым жа годзе ўдастоіўся памятнага знака на варотах «Маракай».
Дыды
Агульная інфармацыя
Поўнае імя
Валдыр Перэйра
Мянушка
Эфіопскі прынц (O Principe Etíope), Містар футбол (Mr. Football), Чорны прынц