Дзіксан (востраў)

Дзі́ксан (руск.: Диксон) — скалісты востраў у Паўночным Ледавітым акіне, у Енісейскім заліве Карскага мора, у Краснаярскім краі Расіі. Названы ў 1878 годзе Н. А. Э Нордэншэльдам у гонар шведскага купца Дзіксана, фінансаваўшага яго экспедыцыю.

Дзіксан
руск. Диксон
Характарыстыкі
Плошчакаля 25 км²
Найвышэйшы пункт50 м
Насельніцтва
  • 0 чал. (2010)[1]
Размяшчэнне
73°31′00″ пн. ш. 80°20′00″ у. д.HGЯO
АкваторыяКарскае мора
Краіна
Суб’ект РФКраснаярскі край
Дзіксан (востраў) (Расія)
Дзіксан
Дзіксан
Дзіксан (востраў) (Краснаярскі край)
Дзіксан
Дзіксан
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Востраў знаходзіцца за 1,5 км ад мацерыка[2]. Плошча вострава каля 25 км². Вышыні да 50[2] м. Пераважна складзены з дыябазаў. У 1916 годзе на востраве адкрыта палярная станцыя, на базе якой у 1930-я гады пабудаваны Арктычны радыёметэаралагічны цэнтр і геадэзічная лабараторыя.

На востраве пасёлак Дзіксан, порт, аэрапорт.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць