Днепрапятроўскі дзяржаўны ўніверсітэт унутраных спраў

Днепрапятроўскі дзяржаўны ўніверсітэт унутраных спраўукраінская дзяржаўная спецыялізаваня вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Дніпры.

Днепрапятроўскі дзяржаўны ўніверсітэт унутраных спраў
(ДДУУС)
Дніпропетровський державний університет внутрішніх справ
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Дніпропетровський державний університет внутрішніх справ
Міжнародная назва Dnipropetrovsk State University of Internal Affairs
Заснаваны 1966
Тып профільная ВНУ
Юрыдычны адрас пр-т Гагарына 26, 49005 г. Дніпро, Украіна
Сайт dduvs.in.ua

Гісторыя правіць

Вучэльня заснавана 16 сакавіка 1966 года як Днепрапятроўская спецыяльная сярэдняя школа міліцыі МУС СССР. У 1992 годзе яна была рэарганізавана ў Днепрапятроўскую вучэльню міліцыі МУС Украіны. 1 верасня 1997 года вучэльня міліцыі была пераўтворана ў вышэйшую навучальную ўстанову - Днепрапятроўскі юрыдычны інстытут МУС Украіны. У 2001 годзе на базе інстытута створана Юрыдычная Акадэмія МУС Украіны, якая ў 2005 годзе была рэарганізавана ў Днепрапятроўскі дзяржаўны ўніверсітэт унутраных спраў. Сёння універсітэт - гэта вышэйшая навучальная ўстанова IV-га ўзроўню акрэдытацыі, магутны навукова-навучальны комплекс Прыдняпроўскага рэгіёна. У 2016 годзе Днепрапятроўскі дзяржаўны ўніверсітэт унутраных спраў прызнаны лепшай навучальнай установай рэгіёну ў галіне права.

Структура правіць

Ва ўніверсітэце вучацца, атрымліваюць прафесійную падрыхтоўку і павышаюць кваліфікацыю больш за 10 тысяч курсантаў, слухачоў і студэнтаў па спецыяльнасцях «Права», «Праваахоўная дзейнасць» і «Менеджмент». Штогод універсітэт прымае на навучанне каля 1,8 тысяч асоб, якія пасля заканчэння навучальнай установы атрымліваюць дыпломы дзяржаўнага ўзору адукацыйна-кваліфікацыйных узроўняў бакалаўра і магістра.

У склад асноўнай базы ўніверсітэта ў Дніпры ўваходзяць факультэты:

  • падрыхтоўкі спецыялістаў для падраздзяленняў крымінальнай паліцыі
  • падрыхтоўкі спецыялістаў для падраздзяленняў прэвентыўнай дзейнасці
  • падрыхтоўкі спецыялістаў для органаў дасудовага расследавання
  • факультэт эканоміка-прававой бяспекі
  • юрыдычны факультэт
  • факультэт сацыяльна-псіхалагічнай адукацыі і кіравання

Таксама ва ўніверсітэт ўваходзіць вучэбна-навуковы інстытут завочнага навучання і павышэння кваліфікацыі. У склад універсітэта ўваходзіць асобны Крыварожскі факультэт. Функцыянуе Запарожскі цэнтр першаснай прафесійнай падрыхтоўкі "Акадэмія паліцыі". У цэлым ва ўніверсітэце функцыянуюць 6 факультэтаў і 20 кафедраў, якія рыхтуюць спецыялістаў-юрыстаў для ўсіх рэгіёнаў Украіны.

Спасылкі правіць