Добрыч (рака)

рака ў Беларусі

До́брыч, у верхнім цячэнні Дабры́ца — рака ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Добрыч
Характарыстыка
Даўжыня 36 км
Басейн 234 км²
Расход вады 1,4 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°10′36″ пн. ш. 30°35′50″ у. д.HGЯO
Вусце Сож
 • Каардынаты 53°02′47″ пн. ш. 30°53′29″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Сож → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раён Кармянскі раён
physical
Добрыч (рака)
Добрыч (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 36 км. Плошча вадазбору 236 км². Сярэдні расход вады ў вусці 1,4 м³/с. Пачынаецца прыкладна за 2,5 км у напрамку на поўнач ад вёскі Задуб'е. Упадае ў Сож за 2 км у напрамку на ўсход ад вёскі Высокая. Асноўны прыток — Ржаўка.

Каля ракі населеныя пункты Задуб'е, Пятравічы, Пасека-Слабодка, Стараград, Хізаў, Тарахаўка, Рудня, Добрыч.

Літаратура правіць

  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 155. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 10. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  • Ліст карты N-36-98. Выданне 1979 г. (руск.)