Дом Фурсаў — колішні будынак у гістарычным цэнтры Брэста, які размяшчаўся па вуліцы Будзённага, 3.

Славутасць
Дом Фурсаў
52°05′25″ пн. ш. 23°41′14″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль польскі мадэрнізм[d]
Архітэктар Уладзіслаў Камінскі
Дата пабудовы кастрычнік 1937
Дата скасавання 19 чэрвеня 2019
Map

Гісторыя правіць

Будынак пабудаваны па вуліцы Лістоўскага ў кастрычніку 1937 года па праекце архітэктара Уладзіслава Камінскага. Гаспадарамі гэтага дома была сямейная пара Барбара Фурса (Barbara Fursa) і Ян Фурса (Jan Fursa). На той момант Ян Фурса быў інжынерам-геадэзістам[1]. Асабняк налічваў 12 памяшканняў: 8 жылых пакояў, 2 кухні, 2 ванныя.

Будынак з’яўляўся гісторыка-культурнай каштоўнасцю без катэгорыі ў складзе гістарычнага цэнтра Брэста[2].

У выніку маштабнай рэканструкцыі суседняга тэатра лялек па вул. Леніна, 56, па доме Фурсаў пайшлі расколіны[1]. Акрамя таго для тэатра патрабавалася паркоўка, якую няма было размясціць. Ужо ў 2017 годзе ў дзяржаўных СМІ пачалі сцвярджаць, што гістарычны будынак «не ўпісваецца ва ўтвораны тэатральны комплекс», аргументуючы такім чынам неабходнасць яго зносу[3].

Будынак быў пазбаўлены статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці[2] і 19 чэрвеня 2019 года знесены[4].

Зноскі

Спасылкі правіць