Дом культуры (Слуцк)
Дом культуры — будынак у Слуцку, размешчаны ў цэнтры горада, у скверы па вул. Вялікая Горка. Будаўніцтва дома культуры пачалося ў канцы 1930-х гг. па трохі павялічаным праекце Д. Ф. Фрыдмана , але да пачатку Вялікай Айчыннай вайны не паспелі адчыніць і дабудоўвалі ўжо да 1947 года. Помнік архітэктуры неакласіцызму.
Славутасць | |
Дом культуры | |
---|---|
53°01′40″ пн. ш. 27°33′20″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | |
Тып будынка | дом культуры |
Архітэктурны стыль | неакласіцызм |
Архітэктар | Данііл Фёдаравіч Фрыдман[d] |
Будаўніцтва | 1940—1947 гады |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архітэктура
правіцьДом культуры ўяўляе сабой сіметрычны прамавугольны ў плане цагляны будынак, галоўным фасадам павернуты ў бок вуліцы. Двухпавярховы ў франтальнай частцы аб’ём пераходзіць у аднанавярховы з боку дваровага фасада. Накрыты аднасхільным дахам. Двухпавярховы аб’ём фланкіраваны 2 рызалітамі лесвічных клетак. Галоўны фасад вырашаны неглыбокай галерэяй з каланадай іанічнага ордара. Цэнтральны ўваход вылучаны высокай арачнай нішай і антаблементам. Дваровы, больш выцягнуты ў плане адпапавярховы аб’ём будынка мае з кожнага вугла самастойныя ўваходы ў выглядзе лоджый. У пластыцы дваровага і бакавых фасадаў выкарыстаны нішы, атык, паўкалоны.
Інтэр’ер
правіцьПланіроўка першага паверха анфіладная, другога калідорная. з аднабаковым размяшчэннем пакояў для заняткаў гурткоў. Галоўны вестыбюль падзелены па даўжыні шэрагам калон іанічнага ордара. Столь фае расчлянёна ўзбунненымі кесонамі.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 2. — 308 с.: іл.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом культуры (Слуцк)