Дом па Ленінскай вуліцы, 13 (Магілёў)

Магілёў

Дом па Ленінскай вуліцы, 13 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Помнік жылой архітэктуры класіцызму[1].

Славутасць
Дом па Ленінскай вуліцы, 13
Левы флігель Архірэйскага падворка. Магілёў.jpg
53°53′45,13″ пн. ш. 30°20′02,47″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Магілёў
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001шыфр 513Е000001

ГісторыяПравіць

Пабудаваны ў сярэдзіне 19 ст. з цэглы як жылы дом архірэйскага двара. У савецкі час выкарыстоўваўся як жылы[1].

АрхітэктураПравіць

 
Дваровы фасад
 
Адпапавярховае крыло

Складаецца з двухпавярховага Г-падобнага ў плане жылога корпуса, які тарцовым фасадам выходзіць на вул. Ленінскую, і далучанага да яго з боку двара адпапавярховага драўлянага[удакладніць] крыла. Сцены мураванага корпуса гладкія, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, падзелены міжпаверхавым карнізным паяском і завершаны тонкапрафіляваным карнізам. На першым наверсе размяшчаліся крамы, на другім — жылыя пакоі, у драўляным крыле — гаспадарчыя памяшканні і склады. Унутраная планіроўка часткова зменена[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986.— 408 с., іл.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць