Дом па Піянерскай вуліцы, 18 (Магілёў)

Магілёў

Дом па Піянерскай вуліцы, 18 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва.

Славутасць
Дом па Піянерскай вуліцы, 18
53°53′54″ пн. ш. 30°20′20″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы канец XIX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001шыфр 512Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя па вул. Малой Садовай. Прыватнаўласніцкі, жылы, даходны дом. У 1920-х гг. нацыяналізаваны, узяты на ўлік Гарадскім жыллёвым камітэтам і перададзены пад камунальнае жытло[1].

Будынак быў пашкоджаны падчас Вялікай Айчыннай вайны. У канцы 1940-х гг. падчас аднаўленчых работ былі атынкаваныя фасады. У далейшым дом належаў Гаржылкамунгасу і выкарыстоўваўся як камунальнае жытло (з частковымі камунальнымі выгодамі). У другой палове 1980-х гг. пасля адсялення жыхароў быў праведзены капітальны рамонт[1].

Праводзіліся таксама археалагічныя даследаванні, у тым ліку прылеглай тэрыторыі. З 1996 г. у будынку размяшчаўся Магілёўскі рэгіянальны цэнтр занятасці насельніцтва. У 1998 г. была зроблена цагляная чатырохпавярховая прыбудова з боку вул. Піянерскай. З 2014 г. там месціцца ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама[1].

Архітэктура правіць

 
Дваровы фасад

Помнік архітэктуры ў стылі эклектызму. Двухпавярховы мураваны сіметрычны будынак, прамавугольны ў плане. Галоўным фасадам арыентаваны на чырвоную лінію вул. Піянерскай. Гладкія, атынкаваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі лучковымі аконнымі праёмамі з дугападобнымі сандрыкамі, на першым паверсе вокны з замковым каменем. Вокны другога паверха дэкарыраваны падаконнымі нішамі. На другім паверсе — прафіляваны гзымс. Унутраная планіроўка першапачаткова калідорнага тыпу. Сучасная планіроўка зменена. Дах двухсхільны[1].

Зноскі

  1. а б в г kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 22 верасня 2022.

Спасылкі правіць