Дом па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 5 (Мінск)
Дом па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 5 — будынак у Мінску, размешчаны ў гістарычным цэнтры. Пабудаваны ў другой палове XIX ст. з цэглы.
Славутасць | |
Дом па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 5 | |
---|---|
53°54′04″ пн. ш. 27°33′09″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001 |
Архітэктура
правіцьДвухпавярховы Г-падобны ў плане будынак пакрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад сіметрычнай кампазіцыі. Цэнтральная яго частка вылучана плоскімі пілястрамі, паміж якімі размешчаны па 2 на кожным паверсе аконныя праёмы (прамавугольныя па 1-м, лучковыя на 2-м), дэкарыраваныя прамымі сандрыкамі. Выкарыстоўваецца як жылы.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх