Дом па вуліцы Карла Маркса, 42 (Мінск)

Мінск

Дом па вуліцы Карла Маркса, 42 — 120-кватэрны жылы дом у Мінску, так званы «цэкаўскі дом»[ru] для савецкай наменклатуры. Пабудаваны ў 1967 годзе па праекце архітэктара Ю. Шпіта[1]. У народзе яго неадкладна ахрысцілі «Прыступкамі», таму што ён і сам, як лесвіца побач, скокамі спускаўся з вяршыні ўзгорка да ракі[2]. Выразная архітэктура, сувязь з рэльефам мясцовасці ставяць будынак у рад лепшых у тагачасным жыллёвым будаўніцтве горада[1].

Дом па вуліцы Карла Маркса, 42
Краіна
Месцазнаходжанне
Канец будаўніцтва 1967
Архітэктар Юрый Васілевіч Шпіт
Карыстальнік Іван Рыгоравіч Новікаў і Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка

Архітэктура правіць

 
Фасад і план 2-га паверха

Размешчаны на ўчастку са складаным рэльефам, што вызначыла яго ступеньчатую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Будынак дзевяціпавярховы, складаецца з прамавугольных у плане 7 секцый, зблакіраваных уступамі на ½ вышыні паверха. Гэта дазволіла пазбегнуць манатоннасці плоскаснага фасада, надаць будынку рытмічнасць, выразнае і арыгінальнае аблічча. На фоне светлай тынкоўкі фасадаў вылучаны гарызантальныя лініі зашклення, вертыкалі пілонаў і праёмаў лесвічных клетак, абліцаваныя чорнай керамічнай пліткай нішы ўваходаў і невысокі цокаль. Кватэры групуюцца вакол лесвічных пляцовак з ліфтам. На першых паверхах прасторныя вестыбюлі з тамбурамі. Участак, што прылягае да дваровага фасада з дзіцячымі пляцоўкамі і месцамі для адпачынку вырашаны ў выглядзе тэрас[1].

Мемарыяльныя дошкі правіць

Мемарыяльныя дошкі сведчаць аб тым, што ў ім у 19672001 гадах жыў вядомы беларускі пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Іван Рыгоравіч Новікаў[3], а таксама Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка, які ўзначальваў Інстытут гісторыі Акадэміі навук БССР.[4]

Зноскі

Літаратура правіць