Дом па вуліцы Леніна, 20 (Пінск)

Пінск

Дом па вуліцы Леніна, 20 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска, на рагу з вуліцай Казіміра Свёнтэка.

Славутасць
Дом па вуліцы Леніна, 20
52°06′48″ пн. ш. 26°06′32″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы пачатак XX стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000529шыфр 112Е000529
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя з цэглы. У канцы XX стагоддзя выкарыстоўваўся як адміністрацыйны будынак фабрыкі імя Крупскай.

Архітэктура правіць

Двухпавярховы будынак асіметрычнай кампазіцыі з нерэгулярным планам, абумоўленым горадабудаўнічай сітуацыяй. Накрыты ламаным дахам з люкарнамі і мансардамі. На вуліцу Леніна арыентаваны карацейшым тарцовым фасадам. Вуглавая частка скошана і акцэнтавана ажурным балкончыкам паліганальнай формы, вылучана колерам. У кампазіцыі фасадаў выкарыстана свабодная рытмічная групоўка вокнаў. Дэкаратыўнае рашэнне грунтуецца на каляровым спалучэнні плоскасцей, абрамленняў вокнаў, плоскіх ніш, гарызантальных цяг, дэкаратыўных акцэнтаў у выглядзе каваных агародж балконаў.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць