Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 7
Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 7 — будынак у Мінску, размешчаны ў Траецкім прадмесці. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.
Славутасць | |
Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 7 | |
---|---|
![]() Дамы №№ 3, 7, 9 | |
53°54′29″ пн. ш. 27°33′24″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Статус |
![]() |
Архітэктура
правіцьДом № 7 уяўляе сабой трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты пакатым двухсхільным дахам. Кампазіцыя галоўнага фасада строга сіметрычная, мае трохчасткавую будову. Цэнтральная частка вылучана атынкавай сценкай з трыма лучковымі праёмамі. Прамавугольныя аконныя праёмы на другім паверсе дэкарыраваны прамымі сандрыкамі. У бакавых частках трэцяга наверха сіметрычна размешчаны 2 невялікія балконы. Адзін з тарцоў будынка — глухі шчыт, другі ўшчыльную прымыкае да дома № 9.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх