Доўгая вуліца (Гданьск)

Доўгая вуліца (польск.: Ulica Długa) — вуліца ў гістарычным цэнтры Гданьска на тэрыторыі Галоўнага горада. Яе працягам з'яўляецца плошча Доўгі торг, з якою разам вуліца ўтварае так званы Каралеўскі шлях.

Доўгая вуліца
Гданьск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Гданьск
Раён Гістарычны цэнтр
Працягласць 320 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

У ХІІІ стагоддзі вуліца была гандлёвым шляхам з авальным пашырэннем у выглядзе рыначнай плошчы. Верагодна, гэта была галоўная вуліца ў тагачасным Гданьску. Пасля таго, як Гданьск быў акупаваны Тэўтонскім ордэнам, гэты маршрут стаў самым важным ва ўсім Галоўным горадзе. З 1331 года ў муніцыпальных дакументах часам яна згадвалася як лац.: Longa Platea. У сярэднявеччы ўвесь шлях ад Залатой брамы да Зялёнай брамы лічыўся адной вуліцай.

Вуліца Доўгая і плошча Доўгі торг заўсёды былі часткай горада, дзе жылі найбольш заможныя мяшчане. Камяніцы тут належалі найвыдатнейшым патрыцыям, купцам і людзям, якія займалі высокія дзяржаўныя пасады. З-за ўрачыстасцей, якія адбыліся тут у 1457-1552 гадах, вуліца была названа Каралеўскім шляхам.

На працягу стагоддзяў змяняўся выгляд вуліцы. У ХІХ стагоддзі з яе сталі знікаць ганкі (апошні зняты ў 1872 годзе). Саму вуліцу і плошчу ў 1882 годзе выбруквалі прывезенымі са Скандынавіі кубамі. Пазней праз вуліцу прайшла трамвайная лінія. У міжваенны час яе прапаноўвалася мадэрнізаваць у духу кубізму. Да 1945 года вуліца называлася ням.: Langgasse.

У 1945 годзе вуліца была цалкам разбурана. Сёння, пасля яе рэканструкцыі, яна з'яўляецца турыстычным аб'ектам. Рэйкі трамваяў (хадзіў тут да 1959 года) былі зняты, а на змену старому бруку былі пакладзены паліраваныя гранітныя пліты. Зараз рух па вуліцы толькі пешы.

Спасылкі правіць