Дружылавіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Дружы́лавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Дружылавічы.

Дружылавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Іванаўскі раён
Уключае 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Дружылавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 26 чэрвеня 2013
Насельніцтва (2009) 893
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дружылавіцкага сельсавета 4 населеныя пункты[1].26 чэрвеня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ляскавіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 893 чалавекі[3], з іх 90,0 % — беларусы, 7,2 % — украінцы[4].

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 4 населеныя пункты: Дружылавічы, Замошша, Калілы, Трыліскі.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.