Друзы — этнаканфесіянальная група арабаў у Ліване, Сірыі, Ізраілі, Іарданіі, а таксама іншых арабскіх краінах, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Аўстраліі, Афрыкі. Агульная колькасць — каля 650 тыс.чалавек. Размаўляюць на арабскай мове.

Мужчыны-друзы ў традыцыйных строях (Ізраіль)

Абшчына склалася ў гарах Антылівана і Лівана. У пачатку 18 стагоддзя частка друзаў перасялілася ў Заходнюю Сірыю. Згодна з вучэннем друзаў душы памерлых друзаў перасяляюцца ў душы нованароджаных, а па прычыне, што колькасць душ нязьменная, прыём новых членаў у абшчыну немагчымы.

У сярэднія стагоддзі і новы час свецкая знаць друзаў кантралявала многія раёны Горнага Лівана. Супярэчнасці паміж знаццю друзаў і сялянамі-маранітамі выклікалі ў 1840-60-я гады ўзброеныя канфлікты. Друзы ўдзельнічалі ў барацьбе супраць асманскай улады, змагаліся за скасаванне французскага мандату на Сірыяй і Ліванам (1920-43), у шэрагах нацыянальна-патрыятычных сіл актыўна выступаюць за дэмакратычныя змены сучаснага Лівана.

Друзы займаюцца сельскай гаспадаркай, меньш гандлем, рамёствамі. Традыцыйна матэрыяльная культура блізкая да культуры іншых груп ліванскіх арабаў. Асаблівасці адзення захоўваюцца ў духоўных кіраўнікоў друзаў (даўгое цёмнае адзенне, белыя цюрбаны і хусткі), у большасці друзаў амаль страчаныя, аднак, напрыклад, конусападобны жаночы галаўны ўбор бытаваў да сярэдзіны 19 стагоддзя.

Для сацыяльнай арганізацыі ўласцівая замкнёнасць, строгая эндагамія з тэндэнцыяй да ортакузенавых шлюбаў, адзінашлюбства; заховаюцца элементы дуальнай арганізацыі (падзел на нашчадкаў Аднана і Кахтана). Шэраговая маса друзаў завецца джухкаль (непасвечаныя), духоўнае кіраўніцтва — ук-каль (пасвечаныя), вышэйшыя з іх — аджавід (дасканалыя), лідар якіх — шэйх аль-акль. Пасвячаюцца асобы абодвух палоў. Дагматычная літаратура і культавыя пабудовы (хальвэ) дасяжныя толькі для пасвечаных. Непасвечаныя дапускаюцца толькі ў спецыяльныя памяшканні (меджлісы), дзе шточацвер пасля захаду сонца адбываюцца малебны. Друзы не прытрымліваюцца мусульманскіх харчовых забарон.

Літаратура

правіць
  • Народы мира. М.: Советская энциклопедия, 1988. С. 158.