Друйка (возера)
Возера Друйка, Браслаўскае вадасховішча — вадасховішча ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 16 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, паміж вёсак Веркаўшчына і Чэрнева. Уваходзіць у склад Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры».
Друйка | |
---|---|
![]() | |
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 2,8 км |
Шырыня | 0,31 км |
Плошча | 0,52 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 6 км |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
|
|
|
|
|
|
![]() |
Вадасховішча з'явілась ў 1954 годзе пасля будаўніцтва плаціны Браслаўскай ГЭС.
Апісанне
правіцьВадаём знаходзіцца ў басейне ракі Друйка, якая працякае праз возера. Другое па велічыні возера сярод вадаёмаў Браслаўскай групы. Плошча возера складае 0,52 км². Даўжыня — 2,8 км, шырыня складае каля 0,31 км. Даўжыня берагавой лініі — каля 6 км. На паўночным захадзе ў возера ўпадае ручай.
Берагі возера — пясчаныя, пераважна нізкія, парослыя хмызнякам і лугавой расліннасцю. Возера мае пясчанае і працяглае мелкаводдзе, на большых глыбінях дно высланае глеем.
З іхтыяфаўны ў возеры водзяцца ляшчы, шчупакі, карасі, ліні, плоткі, краснапёркі, акуні.
Літаратура
правіць- Валерий Иванов-Смоленский Озера Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Том 2 // Минск, 2011.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Друйка (возера)