Дубавое (Вілейскі раён)
Дубавое[1] (трансліт.: Dubavoje, руск.: Дубовое) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.
Вёска
Дубавое
|
Геаграфія правіць
Знаходзіцца за 47 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі, 85 км ад Мінска, 24 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск—Маладзечна.
Гісторыя правіць
У канцы XVIII ст. вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1800 г. ў складзе маёнтка Ілья, уласнасць генерал-аншэфа М. Салтыкова. З 1842 г. ў Віленскай губерні. У 1873 г. вёска ў Карпавіцкай сельскай грамадзе Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць Грэгаровіча, 26 рэвізскіх душ, у 1908 г. 110 дзесяцін надзелаў.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі. У 1938 г. у гміне Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2].
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 3.7.1944 г. акупіраваны нацыстамі. У чэрвені 1944 г. спалена карнікамі (22 двары), загублена 6 жыхароў (да вайны было 95 жыхароў). З 20.9.1944 г. ў Ільянскім, з 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20.1.1960 г. Мінскай абласцей. Вёска знаходзілася ў саўгасе «Карпавічы».
Насельніцтва правіць
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
- ↑ http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_II/199
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57
Літаратура правіць
- Dubowe, wieś, powiat dzisieński, gmina Chocieńczyce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. — S. 199.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх