Дубавое (Вілейскі раён)

Дубавое[1] (трансліт.: Dubavoje, руск.: Дубовое) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.

Вёска
Дубавое
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222456
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213878061
Дубавое на карце Беларусі ±
Дубавое (Вілейскі раён) (Беларусь)
Дубавое (Вілейскі раён)
Дубавое (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Дубавое (Вілейскі раён)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 47 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі, 85 км ад Мінска, 24 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск—Маладзечна.

Гісторыя правіць

У канцы XVIII ст. вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1800 г. ў складзе маёнтка Ілья, уласнасць генерал-аншэфа М. Салтыкова. З 1842 г. ў Віленскай губерні. У 1873 г. вёска ў Карпавіцкай сельскай грамадзе Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць Грэгаровіча, 26 рэвізскіх душ, у 1908 г. 110 дзесяцін надзелаў.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі. У 1938 г. у гміне Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2].

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 3.7.1944 г. акупіраваны нацыстамі. У чэрвені 1944 г. спалена карнікамі (22 двары), загублена 6 жыхароў (да вайны было 95 жыхароў). З 20.9.1944 г. ў Ільянскім, з 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20.1.1960 г. Мінскай абласцей. Вёска знаходзілася ў саўгасе «Карпавічы».

Насельніцтва правіць

  • 1800 год — 115 жыхароў, 14 двароў.
  • 1866 год — 101 жыхар, 6 двароў[3]
  • 1897 год — 93 жыхары, 9 двароў.
  • 1908 год — 100 жыхароў, 13 двароў.
  • 1921 год — 70 жыхароў, 14 двароў[4].
  • 1931 год — 73 жыхары, 15 двароў[5].
  • 1960 год — 53 жыхары.
  • 2008 год — 9 жыхароў, 8 гаспадарак.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
  3. http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_II/199
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
  5. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57

Літаратура правіць

Спасылкі правіць