Дубенка (рака)
рака ў Беларусі
Ду́бенка — рака ў Шчучынскім і Лідскім раёнах Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Лебяда (басейн Нёмана). Даўжыня 7 км[1]. Пачынаецца на ўсход ад аграгарадка Вялікае Мажэйкава Шчучынскага раёна, упадае ў Лебяду на ўскраіне аграгарадка Мажэйкава (Малое Мажэйкава) Лідскага раёна. На працягу 4,6 км каналізаваная (ад вёскі Кіралі да вусця). Каля аграгарадка Мажэйкава на рацэ створана сажалка.
Дубенка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 7 км |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°41′22,50″ пн. ш. 24°56′31,30″ у. д.HGЯO |
Вусце | Лебяда |
• Каардынаты | 53°43′45,20″ пн. ш. 24°59′57,10″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Лебяда → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раёны | Шчучынскі раён, Лідскі раён |
— выток, — вусце |
Зноскі
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.