Дубоўскі каскад азёр

ландшафтны заказнік у Магілёўскай вобласці Беларусі

Дубоўскі каскад азёр — ландшафтны заказнік мясцовага значэння, размешчаны ў Бабруйскім раёне на землях ДЛГУ «Бабруйскі лясгас» за 4 км на захад ад вёскі Цялуша. Агульная плошча заказніка складае 191 гектар.

Дубоўскі каскад азёр уяўляе сабой унікальны па эстэтычнай і прыроднай каштоўнасці аб’ект, і забеспячэнне захаванне ўнікальнага для Магілёўскай вобласці ландшафту. На працягу 14 км у кірунку з поўначы на поўдзень рака Вір злучае паміж сабой чатыры азёры — Драгачын, Усох, Плывун і Вяхава. Агульная плошча непасрэдна азёр складае 110 га, а працягласць больш за 10 км. Акрамя таго, сапрапелевыя гразі некаторых з іх прыдатныя для лячэбных мэт.

Флора і фаўна правіць

На тэрыторыі заказніка знаходзяцца месцы рассялення і распаўсюджванні рэдкіх відаў жывёл і раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і Міжнародную Чырвоную кнігу Сусветнага Саюза аховы прыроды. У зарасніках трыснягу і рагозу, на забалочаных участках жыве адзін з прадстаўнікоў сямейства чаплевых — бугай вялікі, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. У іглічных і змяшаных лясах, якія акружаюць азёры, сустракаецца прадстаўнік рэліктавай барэальнай  (руск.) флоры ў Беларусі — касач сібірскі.

Ландшафт заказніка, пакрыты сеткай вадаёмаў, балот і рэдка наведваецца людзьмі, з’яўляецца аптымальным месцам рассялення для балотнай чарапахі, адзінага прадстаўніка чарапах у Беларусі, занесенай у Чырвоную кнігу Міжнароднага Саюза аховы прыроды. На тэрыторыях, якія прылягаюць да азёр, знаходзіцца адно з нешматлікіх месцаў, прыдатных для існавання папуляцый рэдкай мядзведжай цыбулі (чарамшы), занесенай у Чырвоную кнігу Балтыйскага рэгіёна.

Спасылкі правіць