Вяхава
Вя́хава[2] — возера ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Вір (працякае праз возера), за 12 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Бабруйска, прыкладна за 4 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Цялуша. Возера знаходзіцца на тэрыторыі ландшафтнага заказніка мясцовага значэння «Дубоўскі каскад азёр»[3]
Вяхава | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 133,9[1] м |
Даўжыня | 1 км |
Шырыня | 0,74 км |
Плошча | 0,42 км² |
Аб’ём | 0,00055 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,7 км |
Найбольшая глыбіня | 2,2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 85,3 км² |
Упадаюць | Вір |
Выцякаюць | Вір |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,42 км². Даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 0,75 км, даўжыня берагавой лініі 2,7[4][5] км. Найбольшая глыбіня 2,2[4][5] м, сярэдняя — 1,3[5] м. Аб’ём вады ў возеры 0,55[4][5] млн м³. Плошча вадазбору 85,3 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя. З паўночнага, усходняга і паўднёвага бакоў забалочаная пойма[4]. Берагі пясчаныя і забалочаныя. Дно выслана слоем крэменязёмістага сапрапелю магутнасцю да 11,5[2] м. Возера праточнае. У паўночнай частцы злучаецца ракой Вір з возерам Плывун.
У возеры водзяцца акунь, лешч, шчупак звычайны, лінь, плотка, краснапёрка, джгір.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-107. Выданне 1982 года. Стан мясцовасці на 1978, 1980 гады. (руск.)
- ↑ а б ЭПБ 1983.
- ↑ Ландшафтны заказнік мясцовага значэння «Дубаўскі каскад азёр» // Сайт Бабруйскага райвыканкама
- ↑ а б в г Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2. (руск.)
- ↑ а б в г Морфометрические параметры озёр Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)
Літаратура
правіць- Вяхава // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 527. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 144. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 34. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Республика Беларусь. Могилёвская область. Бобруйский район: карта. Бобруйск: план / Ред. Г. А. Мациевская, С. Н. Саратова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — 5 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-107. Выданне 1982 года. Стан мясцовасці на 1978, 1980 гады. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика озёр Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)
- Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2. (руск.)